Аб’ём падрыхтоўкі інжынерных кадраў у Беларусі «пакуль не адпавядае патрэбам эканомікі», заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка 17 сьнежня на нарадзе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
«У 2023 годзе на інжынэрныя спэцыяльнасці залічана 16 зь невялікім тысяч абітурыентаў, а ў год іх выпуску з ВНУ, гэта значыць у 2027 годзе, замова складае ўжо 21,5 тысячы чалавек, — сказаў ён. — То бок, рэальны сэктар можа недаатрымаць каля 5 тысяч маладых інжынэраў».
У асобных тэхнічных ВНУ, сьцьвярджае Галоўчанка, «значна састарэла» матэрыяльна-тэхнічная база і кадравы склад.
Галоўчанка заявіў, што часта чуе ў прамысловых прадпрыемствах «нараканьні на тое, што пасля ВНУ да іх прыходзяць „сырыя“ спецыялісты, якія не валодаюць дастатковым аб’ёмам ведаў для самастойнай працы па тых тэхналёгіях, якія прымяняюцца зараз на вытворчасьці, іх даводзіцца давучваць ці перавучваць ужо на дзейнай вытворчасьці».
Міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец раней паведаміў, што сёлета вышэйшыя навучальныя ўстановы недабралі 870 студэнтаў. Недабор каля 500 студэнтаў, паводле слоў кіраўніка Мінадукацыі, зафіксаваны на аграрныя спэцыяльнасьці, каля 120 — на спэцыяльнасці інжынэрнага профілю.
Форум