Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр у Беларусі патаньнеў упершыню з 6 лістапада


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканская валюта патаньнела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада.

Курс даляра зьнізіўся да 3,5701 рубля (–0,025; –0,7%). Гэта адбылося ўпершыню з 6 лістапада.

Да гэтага 12 сэсій запар даляр абнаўляў гістарычны максымум — 28 лістапада падаражэў да 3,5951 рубля.

29 лістапада патаньнеў таксама эўра — да 3,795 рубля (–1,5%, +0,0579).

Да гэтага эўрапейская валюта дзьве сэсіі запар ставіла гістарычны максымум — 28 лістапада вырасла да 3,8529 рубля.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG