Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады


Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці, верасень 2024
Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці, верасень 2024

У заяве на адрас уладаў Літвы згадваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці» ў Вільні ў 2024 годзе.

  • 28 ліпеня «атаку невядомых зазнала беларуская крама «Кропка»;
  • 1 жніўня на будынку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівырсытэту «зьявіўся абразьлівы надпіс у дачыненьні да беларусаў»;
  • 4 і 5 верасьня: «невядомыя абстралялі вокны храма, дзе праводзіць службы беларуская праваслаўная супольнасць,
  • разьбілі вокны Беларускага дому,
  • побач з офісам беларускай валянтэрскай арганізацыі «Дапамога» пакінулі «зьняважлівы надпіс у дачыненьні да беларусаў»;
  • 26 кастрычніка «невядомыя падпалілі ўваходныя дзьверы» будынка Цэнтра беларускай супольнасьці і культуры, «пакінулі зьняважлівы надпіс і зафарбавалі мясцовы мурал»;
  • 5 лістапада «ксэнафобскія надпісы зьявіліся на беларускай кавярні «Карчма 1863».


Аўтары звароту заклікалі літоўскія ўлады прыцягнуць вінаватых да адказнасьці і «гарантаваць бясьпеку ўсіх жыхароў Літвы, незалежна ад іх нацыянальнасьці і паходжаньня».

«Мы зьвяраемся таксама да міжнароднай супольнасьці і праваабарончых арганізацый з просьбай зьвярнуць увагу на гэтую сытуацыю», — адзначана ў заяве.

Дакумэнт падпісалі Беларускі ПЭН, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры, грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі», праваабарончыя арганізацыі Human Constanta і «Вясна» ды іншыя — усяго 13 праваабарончых арганізацый ды культурніцкіх ініцыятываў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG