У дзяржаўнай нафтагазаздабыўной кампаніі «Беларуснафта» паведамілі, што ў 2024 годзе здабылі 1,938 мільёна тон нафты, у тым ліку 203 тысячы тон — з прасьвідраваных сёлета крыніц.
«Гэта рэкорд апошніх 29 гадоў», — паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на кампанію.
У кампаніі сьцьвярджаюць, што павялічыліся і запасы нафты: прырост склаў больш за 700 тысяч тон, што не назіралася апошнія 40 гадоў.
Вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства займаецца пошукам, выведкай і распрацоўкай нафтавых радовішчаў.
У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўваньня гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.
Форум