«Кошт прадукцыі, якая перамяшчаецца без таварасуправаджальных дакумэнтаў, у тым ліку і без фітасанітарных сэртыфікатаў, якія пацьвярджаюць яе бясьпеку для спажываньня, склала амаль 1,4 млн рублёў (каля 408 тысяч даляраў. — „Позірк“)», — гаворыцца ў паведамленьні.
Адзначаецца, што ў Аршанскім і Горацкім раёнах зафіксавана шэсць выпадкаў незаконнага вывазу зь Беларусі груш — усяго больш за 120 тон на суму звыш 930 тысяч рублёў (каля 271,1 тыс. даляраў).
У Добрускім раёне ў грузавым аўтамабілі DAF знойдзена 7 тон сьвежай зеляніны на 430 тысяч рублёў (125,4 тыс. долараў). «Рукалу, шпінат і ліставы бурак <...> таксама перамяшчалі ў Расею без дакумэнтаў», — заявілі ў ДМК.
«А яшчэ высьветлілася, што ў гэтага прадпрымальніка ўжо два падобныя правапарушэньні, якія ён учыніў пры транспартаваньні груш у мінулым месяцы», — падкрэсьліваецца ў рэлізе.
Паведамляецца, што ў адносінах да перавозчыкаў склалі адміністрацыйныя пратаколы.
«За незаконнае транспартаваньне тавараў згодна з санкцыяй артыкула ім пагражае штраф да 50 працэнтаў ад цаны прадмета адміністрацыйнага правапарушэньня, сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў», — паведаміла ведамства.
Форум