Беларус, які жыве за мяжой, прыдумаў мабільную аплікацыю «Крама»: яна дапамагае вызначыць, ці зьвязаная кампанія — вытворца таго ці іншага тавару з Аляксандрам Лукашэнкам.
Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і праўленьне Бізнес-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў (БСПН) імя Куняўскага пакуль не змаглі выбудаваць дыялёг зь дзяржаўнымі органамі і здабыць падтрымку ва ўрадзе.
Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў.
Экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі ў студзені–ліпені зьнізіўся на 38,5%, а ў вартасным вымярэньні экспарт ўпаў на 61,8% — да $ 1,2 млрд.
«БПС-Сбербанк», беларуская дачка расейскага «Сбербанка», мае праблемы зь ліквіднасьцю ў нацыянальнай валюце, як і ўсе астатнія ўдзельнікі рынку, заявіў кіраўнік расейскага банку Герман Грэф.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў рабочыя МТЗ, БеЛАЗ, МЗКЦ ды іншыя буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заяўлялі пра страйкі, якія перарасьлі ў італьянскія забастоўкі. Свабода паглядзела, як гэта адбілася на эканоміцы.
Другі энэргаблёк на гэты момант плянуюць увесьці ў 2022 годзе.
На хвалі мірных пратэстаў і жорсткіх рэпрэсій у Беларусі Расея прыкладае асаблівыя намаганьні, каб цьвёрда замацаваць свайго меншага шматгадовага саюзьніка на сваёй арбіце, піша аглядальнік RFE/RL Тоні Весалоўскі.
Oracle і Walmart набудуць 20% глябальнага бізнэсу TikTok. Walmart стане камэрцыйным партнэрам аплікацыі WeChat. Трамп заявіў, што ўхваляе гэтую зьдзелку.
Па стане на раніцу 20 верасьня ў чарзе на ўезд ва Ўкраіну праз пункт пропуску «Выступовічы» на мяжы зь Беларусьсю знаходзілася каля 600 транспартных сродкаў і 300 на выезд. Як паведамляе прэсавая служба Кіеўскай мытнай службы, за апошнія суткі сытуацыя ў Выступовічах значна пагоршылася.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі заявіў, што давер паміж РФ і Беларусьсю гарантуе неўмяшаньне ў справы адзін аднаго, паведамляе ТАСС.
Большая частка крэдыту ў $500 мільёнаў, які Беларусь атрымае па лініі Эўразійскай фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР), пойдзе на пагашэньне доўгу ў $330 мільёнаў перад расейскім «Газпромам».
Паводле ДМК, рэсурсы мытні дазваляюць прымаць на 30% больш машын, калі сумежны бок будзе падаваць грузавікі рытмічна
Сёлета ў студзені-жніўні аб’ём прамысловай вытворчасьці ў Менску склаў амаль 12 мільярдаў рублёў. Гэта менш, чым за аналягічны перыяд летась, спасылаецца БелаПАН на зьвесткі галоўнага статыстычнага ўпраўленьня гораду.
Размова доўжылася 40 хвілін, у ёй браў удзел генэральны дырэктар Yara Свайн Тур Гульсэтэр, паведаміў сустрашыня страйкаму Анатоль Бокун.
Марыю Калесьнікаву невядомыя затрымалі 7 верасьня, яе хацелі сіламоц вывезьці ва Ўкраіну, але на мяжы яна парвала свой пашпарт.
Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» праз сытуацыю з расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным варта разглядаць ня толькі як эканамічны праект, але і як палітычны. Пра гэта заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
«Трэба разумець, што межы могуць быць закрытыя з абодвух бакоў», — перадае словы Наўседы яго прэс-служба.
Кіраўніцтва Літвы зьвярнулася па дапамогу да ЗША для гарантаваньня бясьпекі ў сфэры энэргетыкі ў сувязі з запускам Беларускай АЭС, заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Лінас Лінкявічус.
Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) будзе гатовы замясьціць Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, калі той выйдзе з праектаў у Беларусі, паведаміў намесьнік старшыні праўленьня ЭАБР Андрэй Крайні.
Расея плянуе пазычыць Беларусі $1 млрд у 2020–2021 гадах і забясьпечыць, каб Менск атрымаў яшчэ $500 млн па лініі эўразійскага антыкрызіснага фонду.
1,5 мільярда даляраў ад Расеі – гэта толькі адтэрміноўка праблемы. Адток дэпазытаў працягваецца
Страйкам «Беларуськалію» апублікаваў у тэлеграм-канале справаздачу таго, як вынікі жнівеньскага страйку паўплывалі на эканамічныя паказьнікі прадпрыемства.
Кіраўніцтва найбуйнейшага ў Нарвэгіі пакупніка беларускага калію, кампаніі Yara, прыяжджае ў Салігорск на перамовы з кіраўніцтвам «Беларуськалію», дзе некаторых супрацоўнікаў звольнілі ці пасадзілі за краты за пратэсты.
Больш за паўмільёна даляраў патрацяць на закуп 25 сьмецьцевых кошыкаў для лячэбна-працоўнага прафілякторыю Віцебску, вынікае з тэндэру на сайце дзяржзакупаў.
Рашэньне аб пераносе дзейнасці ў Латвію па стане на 15 верасьня прынялі 12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама «зялёную» энэргетыку, паведамілі агенцтву BNS у Міністэрстве эканомікі Латвіі.
Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць своеасаблівы «плян Маршала» для Беларусі.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала інфармацыю пра тое, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў.
Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы.
З заклікам не дапусьціць парушэньняў правоў чалавека і «забясьпечыць захаваньне ў поўнай меры правоў і свабодаў працаўнікоў» ва ўмовах пратэстаў, якія ахапілі краіну ў апошнія тыдні, зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі генэральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр.
Агенцтва Bloomberg сьцьвярджае, што мае запіс тэлефоннай канфэрэнцыі амэрыканскай кампаніі Sandvine, дзе кіраўнікі прызналіся ў пастаўках у Беларусь тэхналёгіі, якая фільтруе каля 40% інтэрнэт-трафіку.
Нягледзячы на рашэньне Менскага абласнога суду аб прызнаньні незаконным страйку на прадпрыемстве «Беларуськалій», страйкам заявіў, што працягне пратэст.
У сваім паведамленьні страйкам папрасіў прабачэньня перад працоўнымі за некарэктнае афармленьне забастоўкі напачатку.
«Падведзены грунт, каб звальняць страйкоўцаў, але мы будзем іх бараніць усімі магчымымі законнымі захадамі», — гэтак лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук пракамэнтаваў рашэньне Менскага абласнога суду прызнаць незаконным страйк працаўнікоў «Беларуськалію».
Міжнароднае агенцтва S&P зьмяніла прагноз будучыні крэдытнага рэйтынгу Беларусі з «стабільнага» на «нэгатыўны».
Анатоль Бокун адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У Менскім абласным судзе праходзіць суд «Беларуськалію» супраць страйкаму.
Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў статыстыку рублёвых і валютных дэпазытаў па выніках жніўня. Як адзначае рэсурс Banki24, некаторыя зьмены беспрэцэдэнтныя.
Прадпрымальнік Уладзімір Захараў, уладальнік сеткі гандлёвых цэнтраў у некалькіх гарадах краіны, расказаў, як бізнэсоўцы бачаць блізкія і далёкія эканамічныя пэрспэктывы для Беларусі.
Улады Беларусі не змаглі дамовіцца зь Міжнародным валютным фондам (МВФ) аб фінансавай падтрымцы ў сувязі з пагаршэньнем глябальнай эканамічнай сытуацыі і пандэміяй каранавірусу.
Спажывецкія цэны ў жніўні ў параўнаньні зь ліпенем вырасьлі на 0,2%, адносна ўзроўню сьнежня 2019-га — на 3,8%
«Беларусбанк» прыпыняе ўсе віды крэдытаваньня, акрамя будаўнічых зьберажэньняў і льготнага жыльля, паведамілі Onliner у кол-цэнтры банка.
Агульны экспарт тавараў з Беларусі за паўгода ўпаў на 20%, пастаўкі нафтапрадуктаў зьнізіліся ў 2,7 раза.
Магчымасьць безнаяўнай аплаты за тавары і паслугі ў Беларусі і за мяжой, а таксама ў інтэрнэце — 300 рублёў на дзень.
Перанакіраваньне транзыту беларускіх нафтапрадуктаў з Клайпеды на расейскія парты зробіць гэты транзыт даражэйшым. Расейскіх экспэртаў клапоціць, ці зможа беларускі бок гарантаваць аб'ёмы паставак
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў пераарыентаваць экспартныя патокі нафтапрадуктаў — зь Літвы ў Расею. Разьбіраліся, як гэта паўплывае на эканоміку.
Канцэрн «Белнафтахім» пацьвердзіў пачатак падрыхтоўкі і перамоваў для перакіданьня экспартных плыняў беларускіх нафтапрадуктаў зь Літвы ў расейскія парты, паведамляе Interfax.by.
Дзесяць беларускіх кампаній ужо прынялі рашэньне перанесьці сваю дзейнасьць у Латвію, каля сотні разглядаюць такую магчымасьць.
Падчас гідравыпрабаваньня будзе правярацца дзейнасьць галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталяваньня першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі.
За жнівень золатавалютных рэзэрваў стала меней на 15,8% — гэта амаль 1,4 мільярда даляраў. Цяпер у скарбонцы Беларусі засталося каля 7,5 мільярда.
Загрузіць яшчэ