Кіраўніцтва найбуйнейшага ў Нарвэгіі пакупніка беларускага калію, кампаніі Yara, прыяжджае ў Салігорск на перамовы з кіраўніцтвам «Беларуськалію», дзе некаторых супрацоўнікаў звольнілі ці пасадзілі за краты за пратэсты.
«Я магу пацьвердзіць, што дэлегацыя з генэральным дырэктарам Свайн Тур Гульсэтэр у пятніцу паедзе ў Беларусь і Салігорск», – цытуе дырэктарку ў камунікацыях Yara Крыстын Нордал nrk.no.
На чале дэлегацыі Ґайр Сунбё, які прадстаўляе інтарэсы работнікаў у радзе Yara і трымае кантакт з прафсаюзным рухам Беларусі. Сунбё хоча разабрацца ў сытуацыі наўпрост з кіраўніцтвам «Беларуськалію» і мае намер правесьці сустрэчы зь лідэрамі прафсаюзу і страйкавага руху.
Сунбё заявіў, што вельмі занепакоены тым, што рабочыя беларускага пастаўшчыка калію цярпяць турэмнае зьняволеньне і жорсткае абыходжаньне.
Раней, кампанію Yara крытыкавалі за тое, што яна купляе ў Беларусі ўгнаеньні на тле жорсткіх рэпрэсій супраць шахтароў «Беларуськалію». Нарвэская кампанія ўжо дасылала заклапочаныя лісты кіраўніцтву «Беларуськалію», але адказу не атрымала.