Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даходы ад экспарту нафтапрадуктаў зь Беларусі ў студзені–ліпені ўпалі на 61,8%


Штаб-кватэра «Белнафтахіму» ў Менску.
Штаб-кватэра «Белнафтахіму» ў Менску.

Беларусь у студзені-ліпені 2020 года экспартавала 3,78 млн тонаў нафтапрадуктаў, што на 38,5% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году, паведамляецца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэту (Белстату).

Пры гэтым у ліпені экспарт нафтапрадуктаў склаў амаль 780 тысяч тон, што сьведчыць аб паступовым аднаўленьні аб’ёмаў вонкавых паставак, якія 2018–2019 гадах былі блізкія да 1 млн т нафтапрадуктаў у месяц.

У вартасным вымярэньні экспарт нафтапрадуктаў упаў на 61,8% — да $ 1,2 млрд.

Сярэдняя цана экспарту за 7 месяцаў 2020 года склала $ 317,3 за 1 тону, што на 37,8% менш у параўнаньні з паказчыкам за студзень–ліпень 2019 года.

У структуры экспарту пастаўкі:

  • ва Ўкраіну склалі 1,58 млн тонаў (зьніжэньне на 10,9%) на суму $ 614,8 млн (зьніжэньне на 43,1%),
  • у краіны Эўразьвязу — 493,3 тысячы тон (зьніжэньне на 59, 2%) на $ 143 млн (зніжэньне на 75,8%),
  • у Вялікую Брытанію — 1,45 млн тонаў (зьніжэньне на 52,8%) на $ 343,5 млн (зьніжэньне на 75,2%).

Рэзкае зьніжэньне экспарту нафтапрадуктаў зь Беларусі ў 2020 годзе тлумачыцца практычна поўнай адсутнасьцю паставак нафты з Расеі ў першым квартале.

У гэтых умовах увесь абʼём нафты, якая здабываецца на тэрыторыі Беларусі, быў накіраваны на перапрацоўку на мясцовых НПЗ. Рэгулярныя пастаўкі сыравіны з Расеі на беларускія НПЗ былі адноўленыя з красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG