«Пріорбанк» прыпыніў атрыманьне наяўных грошай з выкарыстаньнем крэдытных картак і перавод плацяжоў па крэдытных картках у сыстэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.
Акрамя таго, банк увёў ліміт на суму штодзённых апэрацый з крэдытнымі карткамі. Магчымасьць безнаяўнай аплаты за тавары і паслугі, у тым ліку ў растэрміноўку, у гандлёвай сетцы Беларусі і за мяжой, а таксама ў інтэрнэце (у Беларусі) — 300 рублёў на дзень. Дадаткова да гэтай сумы крэдытнай карткай можна разьлічыцца на 300 рублёў у інтэрнэце за мяжой.
Акрамя таго, значна падвышаюцца стаўкі на кароткатэрміновых укладах. Напрыклад, стаўка на 2 і 3 месяцы цяпер складае 18,5% гадавых.
«Пріорбанк» памерам актываў займае 6-е месца з 24 беларускіх банкаў. Больш за 87,7% акцый належыць Raiffeisen CIS Region Holding GmbH.
Нацыянальны банк Беларусі працягвае абмяжоўваць ліквіднасьць у беларускіх рублях з мэтай зьніжэньня ціску на валютны рынак. Ад таго часу на фінансавым рынку складваецца жорсткі дэфіцыт ліквіднасьці.