Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў пра эканамічныя наступствы сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі заявіў, што давер паміж РФ і Беларусьсю гарантуе неўмяшаньне ў справы адзін аднаго, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

«Дыялёг гэты вельмі даверны і, разам з тым, ён вельмі прадметны. Таму што і той, і другі разьбіраюцца ў дэталях двухбаковых стасункаў», — сказаў Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін», фрагмэнт якой быў паказаны на тэлеканале «Расея-1».

Ён адзначыў, што Пуцін і Лукашэнка «маюць даўнюю гісторыю свайго дыялёгу» і дадаў, што ўзровень даверу і павагі паміж Расіяй і Беларусьсю гарантуе абсалютнае неўмяшаньне ў справы адзін аднаго. З другога боку, падкрэсьліў прадстаўнік Крамля, гэта дае магчымасьць прэзыдэнтам адкрыта абмяняцца думкамі аб найбольш актуальных пытаньнях.

«Вядома ж падзеі апошніх тыдняў у Беларусі не маглі не закранацца. Акрамя таго, мы ведаем ініцыятыву прэзыдэнта Лукашэнкі аб правядзеньні канстытуцыйнай рэформы, аб запуску адпаведнага працэсу і гэтая тэматыка таксама закраналася і гэтая ініцыятыва таксама была падтрымана прэзыдэнтам Пуціным», — нагадаў Пяскоў.

Крэмль упэўнены, што наўпроставае ўзаемадзеяньне галіновых прадпрыемстваў РФ і Беларусі дасьць выгаду народам дзьвюх краінаў. Пяскоў нагадаў, што кіраўнікі РФ і Беларусі далі даручэньні кіраўнікам ведамстваў і ключавых галіновых прадпрыемстваў уступіць у наўпроставы кантакт і пачаць абмяркоўваць канкрэтныя сумесныя праекты. Ён падкрэсьліў, што менавіта такія сувязі — «аснова адносінаў» дзьвюх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG