Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў жніўні рэкордна зьнізіліся


За жнівень золатавалютных рэзэрваў стала меней на 15,8% — гэта амаль 1,4 мільярда даляраў. Цяпер у скарбонцы Беларусі засталося каля 7,5 мільярда даляраў, паведаміў Нацбанк.

Асноўная прычына такога зьніжэньня — продаж Нацыянальным банкам валюты на біржавых таргах.

За няпоўны месяц пасьля выбараў даляр і эўра падаражэлі больш як на 8%. З улікам росту курсаў у пачатку году, выкліканага «каранакрызісам», даляр ад студзеня падаражэў на 25,6%, а эўра — на 33%, піша БелаПАН.

Сытуацыя ў банкаўскім сэктары Беларусі пагоршылася

Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН сказала аналітык міжнароднага агенцтва Moody’s Investor Service Сьвятлана Паўлава.

«На наш погляд, ужо цяпер можна з упэўненасьцю сказаць, што сытуацыя ў банкаўскім сэктары Беларусі зьмянілася да горшага ў частцы ліквіднасьці (паглядзіце на стаўкі міжбанку), а таксама зь вялікай імавернасьцю зьменіцца да горшага ў найбліжэйшыя месяцы ў частцы якасьці актываў (з улікам чаканага падзеньня ВУП, а таксама зьніжэньня курсу нацыянальнай валюты, што ўскладніць абслугоўваньне валютных крэдытаў)», — адзначыла Паўлава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG