Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнялі арышт з рахункаў менскага офісу PandaDoc


Сваякі затрыманага супрацоўніка PandaDoc Віктара Куўшынава
Сваякі затрыманага супрацоўніка PandaDoc Віктара Куўшынава

Адвакат PandaDoc Антон Гашынскі атрымаў пастанову сьледчага пра зьняцьцё арышту з рахункаў менскага офісу кампаніі. Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў. Пра гэта піша Onliner са спасылкай на Гашынскага.

Паводле заснавальніка кампаніі Мікіты Мікада, галоўным прыярытэтам стаіць вызваленьне арыштаваных супрацоўнікаў.

«Людзі ўжо які тыдзень сядзяць у СІЗА. Пры гэтым да маёй ініцыятывы яны ніякага дачыненьня не мелі і не маюць. Ініцыятыву я спыніў. Іх далейшае ўтрыманьне не мае сэнсу», — сказаў Мікіта Мікада.

Чатырох супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc — гэта галоўны бухгальтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзьмітрый Рабцэвіч, дырэктар прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап — арыштавалі на два месяцы. Іх падазраюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 КК РБ). Іх абвінавачваюць у тым, што яны, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашыма памерам каля 107 тысяч беларускіх рублёў зь бюджэту.

У самой кампаніі заявілі, што гэтае абвінавачаньне не адпавядае рэчаіснасьці, а ўся дзейнасьць фірмы вялася ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам. У PandaDoc заявілі, што ўлады чыняць рэпрэсіі і ціск, каб спыніць ініцыятыву кампаніі Protect Belarus па дапамозе супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія страцілі працу, бо «адмовіліся выконваць злачынныя загады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG