Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы на чыстую ваду для беларусаў дае замежны банк



Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдае Беларусі дадатковую пазыку на 90 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы пойдуць выключна на разьвіцьцё сыстэмы водазабесьпячэньня ў краіне.

«Умовы гэтай пазыкі вельмі добрыя, — сказаў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац. — У прыватнасьці, працэнтная стаўка складае 0,7 гадавых. Грошы даюцца на 15 гадоў, прычым першыя 4 гады выплачваць іх ня трэба. Замежныя грошы дазволяць падвысіць якасьць вады, працягласьць водных трас, пабудаваць новыя водныя калектары. Першыя пабудовы пачнуцца ў Рагачове, Смалявічах, Шклове...»

Міністру задалі пытаньне, чаму распрацоўкай праектаў па паляпшэньні якасьці вады і працягласьці водных сыстэм ў Беларусі займаюцца не беларускія, а замежныя кампаніі: напрыклад, у горадзе Беразіно Менскай вобласьці такія працы вядзе літоўская кампанія. Міністар патлумачыў, што гэта патрабаваньне Міжнароднага банка рэканструкцыі і разьвіцьця. Справа ў тым, што галоўны праектны беларускі інстытут адносіцца да структур Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. А паколькі міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі падпісвае пагадненьне зь міжнароднымі структурамі, дык, адпаведна, ён ня мае права ўдзельнічаць у праектнай дзейнасьці. Міністар сказаў, што акрамя Літвы ў падвышэньні якасьці вады для Беларусі, удзельнічаюць прадстаўнікі Даніі, Гішпаніі і некаторых іншых краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG