Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыгарэты падаражэюць з 1 ліпеня


Belarus -- sad pictures 12Nov2012, smoking ban
Belarus -- sad pictures 12Nov2012, smoking ban

1 ліпеня будуць павялічаныя кошты на некаторыя маркі цыгарэтаў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Максымальныя розьнічныя цэны на цыгарэты вытворчасьці фабрыкі «Нёман» будуць павялічаны на 1,9–9,6%. Падаражаньне закране гатункі: Viceroy, Capri, Pall Mall, Luckies, Kent, Vogue, Winston, Glamour, Rothmans.

Цыгарэты вытворчасьці «Табак-Інвэст» падаражэюць на 1,9–3,8%. Гэта тычыцца Monte Carlo, West, Mild Seven, Mevius, Camel і Winston.

Цэны на імпартныя цыгарэты павялічацца на 3–3,3%. Падаражэюць Camel і Kent.

Максымальныя розьнічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі з пачатку 2012 году ўсталёўваюцца штомесяц паводле заявак вытворцаў і імпартэраў тытунёвых вырабаў, адзначае Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG