Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Беларусь і Казахстан не падтрымалі Расею ў ціску на Ўкраіну


Russia - Russia's chief state sanitary doctor Gennady Onishchenko announced a ban on imports of confectionary products made by Ukraine's candy giant Roshen in Russia as the goods violate quality standard, 29Jul2013
Russia - Russia's chief state sanitary doctor Gennady Onishchenko announced a ban on imports of confectionary products made by Ukraine's candy giant Roshen in Russia as the goods violate quality standard, 29Jul2013

Партнэры Расеі па Мытным саюзе адмовіліся ад закліку Масквы павысіць пошліны на ўвоз тавараў з Украіны.

Маскоўская эканамічная газэта «Ведомости» высьветліла, чаму Расея не змагла пераканаць Беларусь і Казахстан увесьці эканамічныя санкцыі супраць Украіны за падпісаньне ёю асацыяцыі з Эўразьвязам, якое адбылося ў мінулую пятніцу.

На пасяджэньні Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі Расея прапанавала Беларусі і Казахстану прыняць агульную рэзалюцыю аб новым рэжыме для ўкраінскіх тавараў, але прапанова была адкінутая, паведамляе газэта са спасылкай на расейскага чыноўніка, які ўдзельнічаў у перамовах, і супрацоўніка апарату ўрада Расеі.

Паколькі Беларусь і Казахстан не пагадзіліся, Расея ў адпаведнасьці з правіламі Мытнага саюзу атрымала права дзейнічаць у аднабаковым парадку.

Расея можа сама ўвесьці захады ў дачыненьні да Ўкраіны, без «рашэньня тройкі», пра гэта казаў і першы віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Шувалаў, але на якіх падставах, не паведаміў.

Прадстаўнік ураду Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што краіна адмовілася падтрымаць рэзалюцыю. Сяргей Румас заявіў, што Беларусь выступіла рэзка супраць: пагрозу для эканомікі Мытнага саюзу ацаніць пакуль нельга, а значыць, няма неабходнасьці тэрмінова прымаць такія рашэньні.

«Мы нашых казаскіх і беларускіх партнэраў разумеем, — кажа супрацоўнік апарату ўраду Расеі. — Казахстан знаходзіцца ў працэсе далучэньня да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі і заціснуты ў жорсткія рамкі перамоў — зьявіцца рызыка, што Ўкраіна заблякуе яго ўступленьне. А ў Беларусі 600-кілямэтровая мяжа з Украінай — зачыніць яе тэхнічна вельмі складана і эканамічна нявыгадна».

Каб абараніць свой рынак ад украінскага імпарту, Расея хоча выкарыстоўваць дадатак 6 да Дамовы аб зоне свабоднага гандлю СНД. Ён дазваляе адмяніць прэфэрэнцыі, калі імпарт з краіны-сябра зоны свабоднага гандлю ўзрастае так моцна, што наносіць шкоду эканоміцы, або калі ёсьць такая пагроза. Замест нулявой пошліны ў гэтым выпадку будзе прымяняцца адзіны мытны тарыф па правілах УГА, увазныя пошліны для ўкраінскіх тавараў могуць вырасьці з 0 да 7,1%.

Калі Беларусь ня ўзьніме мыта і не закрые мяжу, украінскія экспарцёры паспрабуюць увозіць тавары празь яе тэрыторыю, прызнае расейскі чыноўнік. Паміж мытнымі службамі Мытнага саюзу наладжанае інфармацыйнае ўзаемадзеяньне і, калі па нейкай таварнай пазыцыі ў Казахстане або Беларусі будзе двух або трохразовы рост, Фэдэральная мытная служба Расеі гэта адразу ўбачыць, кажа супрацоўнік апарату расейскага ўраду. Нарматыўная база дазваляе ў такіх выпадках абараняць рынак і ад паставак з краін-удзельніц Мытнага саюзу, зазначае ён: «Хоць, вядома, гэтага лепш пазьбегнуць», піша расейская эканамічная газэта «Ведомости».

Выданьне зазначае, што праблема транзытнай пастаўкі танных тавараў з Эўразьвязу праз Украіну ў Расею шмат у чым надуманая: мытная мяжа не адмяняецца, паходжаньне тавараў можна кантраляваць.

«Але калі зыходзіць зь лёгікі нанясеньня эканамічных стратаў Ўкраіне ў пакараньне за выбар эўраінтэграцыі, то варта ўсведамляць, што гэта немінуча выкліча і ўласныя страты», — піша выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG