Начальнік упраўленьня гандлю і паслуг Менгарвыканкаму Ніна Емяльянава адказала праз тэлефон на пытаньні карэспандэнта Свабоды пра распараджэньне Менгарвыканкаму, згодна зь якім беларускія крамы і аб’екты грамадзкага харчаваньня павінны павялічыць удзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасьці да 85%.
— Чаму менавіта цяпер раптам вырашана, каб крамы мелі 85% беларускіх тавараў?
— Гэта ня раптам і не цяпер. Гэта пастаянна такая праца вядзецца на павелічэньне рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасьці. Мы з вамі жывём у Беларусі і ў першую чаргу павінны падтрымліваць сваіх і вытворцаў, і тых людзей, якія працуюць на гэтых прадпрыемствах. Мы жывём у Беларусі. Наагул, у краінах падтрымліваюць сваіх вытворцаў. У нас сытуацыя не адрозьніваецца ад усіх іншых краін у сьвеце.
— Гэта выдадзены такі загад?
— Даручэньне намесьніка старшыні Менгарвыканкаму.
— А як яно будзе выконвацца? Што будзе зь імпартнымі таварамі?
— Яны будуць. Яны ж цяпер ёсьць, але пэўныя крамы, напрыклад, пераважна рэалізуюць менавіта імпартныя тавары. А нашы беларускія хаваюць куды-небудзь на самыя ніжнія ці на самыя верхнія паліцы.
— А што, не купляюць беларускія тавары?
— Купляюць беларускія, купляюць усе тавары. Але прыярытэт мы павінны даваць сваім беларускім таварам. На сёньняшні дзень 75% — гэта нашы беларускія тавары. А цяпер стаіць задача зрабіць 85%. Павялічыць гэтую ўдзельную вагу тавараў.
— А гэта азначае, што імпарту ня будзе, ён будзе скарачацца?
— Напэўна, будзе зьмяншацца імпарт. Ну, сёньня ж ёсьць, усё прадстаўлена. І ставіцца пытаньне да гандлёвых арганізацыяў, чаму прадаюць пераважна імпарт, менавіта выкладваюць. Гэта тычыцца выкладкі тавараў. Пакупніку ў любым выпадку будзе прадстаўлены ўвесь асартымэнт.
— А гэта не азначае, што павелічэньне беларускіх тавараў прывядзе да зьмяншэньня цэнаў?
— Нашы беларускія тавары ніжэй і каштуюць. Цэны на многія тавары ніжэйшыя, чым на імпартныя.
— А на які пэрыяд часу разьлічана такая ўстаноўка — 85%?
— Гэта пэрспэктыва. То бок у нас цяпер задача — сумесна з гандлем павялічыць удзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасьці. Такая задача пастаўлена гандлю.