ПАДЗЕІ ДНЯ:
Менск, кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці 37а). Прэзэнтацыя кнігі вершаў Тацяны Нядбай «Сірэны спяваюць джаз» Пачатак у 18:00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча.
1948 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы.
1963 — памёр Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода».
«Радыёстанцыя «Вызваленьне» ёсьць голасам стойкіх і адважных. Яна зьяўляецца тэй прыладай, пры дапамозе якой мы будзем інфармаваць Вас аб запраўдным, свабодным жыцьці ў вольным сьвеце, аб тэй бязьмежнай сымпатыі, якую выказвае гэты вольны сьвет да Вас, прыгнечаных, але захаваўшых поўнасьцю сваё людзкое «Я».
Пётра Сыч, першы эфір Радыё Свабода.
У гэты дзень нарадзіліся:
1566 — Жыгімонт Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, кароль швэдзкі.
1740 — Юзэф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. На сойме 1767–1768 гадоў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.
1865 — Яўстафі Каліскі, праваслаўны сьвятар.
1908 — Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг.
1934 — Юры Візбар, савецкі кінаактор, журналіст, бард, адзін з пачынальнікаў аўтарскай песьні.
1939 — Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Стварыў амаль паўсотню спэктакляў, сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» Аляксея Дударава; «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага; «Трыбунал», «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка; «Брама неўміручасьці» Кандрата Крапівы; «Апошні шанец» Васіля Быкава.
КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА
Ай-нэ-нэ. 20 чэрвеня 1939 зьлёт народных сказіцеляў у Маскве