Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 чэрвеня: дзень нараджэньня Чэслава Мілаша


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Грамадзкае аб'яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» ладзіць у менскім гатэлі «Беларусь» форум, каб абмеркаваць умовы працы пасьля 1 ліпеня. Прадпрымальнікам будуць пагражаць канфіскацыі за невыкананьне новага тэхнічнага рэглямэнту. Пачатак а 12-й гадзіне.

У Нацыянальным гістарычным музэі адчыніцца фотавыстава і прэзэнтацыя аднайменнай кнігі «Яны змагаліся за Беларусь». Пачатак а 17-й гадзіне.

У менскай крэатыўнай прасторы ЦЭХ адбудзецца дыскусія «Новыя ідэі для Беларусі». Пачатак а 18-й гадзіне.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.

1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.

1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітая.

1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю.

1905 — Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў тэорыю адноснасьці.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1911 ― нарадзіўся Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980). На беларускую мову перакладзеныя шматлікія творы Мілаша.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Горад без мэтранома. 30 чэрвеня 1984 адкрылася першая лінія Менскага мэтро

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG