Паводле зьвестак ведамства, сярод парушальнікаў правоў украінскіх спажыўцоў — расейскія кампаніі «Красный Октябрь», «Кандытарскі канцэрн «Бабаевский», «Рот фронт», «Русский шоколад», вытворца сыроў «Лакталис Истра», «Вичюнай-Русь» і «Роскон».
Гэтыя прадпрыемствы парушылі законы Ўкраіны аб бясьпецы, якасьці харчовых прадуктаў і абароне правоў спажыўцоў. Акрамя таго, было праігнаравана палажэньне Тэхнічнага рэглямэнту адносна правілаў маркіроўкі.
«Тыя, хто спрабуе атрымаць прыбытак за кошт здароўя, у тым ліку і дзяцей, ня толькі абмежаваныя ў маральным пляне, але і зьяўляюцца беспрынцыповымі асобамі, горшымі за ворага», — заявіў старшыня Дзяржспажыўінспэкцыі Сяргей Арэхаў.
Раней карыстальнікі сацсетак актыўна распаўсюджвалі фотаздымкі прадукцыі расейскай вытворчасьці, на якіх было відаць, што штрых-код краіны-вытворцы зацёрты ці заклеены.
У інтэрнэце таксама разышлося фота, якое дэманструе як на адным з расейскіх сырных камбінатаў рабочыя купаюцца ў малацэ.