Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя з пачатку году — амаль 5%


Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі (інфляцыя) у Беларусі ў сакавіку 2014 году ў параўнаньні зь лютым вырас на 1,3%, са сьнежнем 2013 году — на 4,9%.

Цэны на харчовыя тавары ў сакавіку 2014 году ў параўнаньні зь лютым 2013 году вырасьлі амаль на 2%. Больш за ўсё падаражэла садавіна — на 5,2%, масла — на 3,4%, малако і малочныя прадукты, мяса і птушка — на 3%, алькагольныя напоі — на 2,2%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Цэны на нехарчовыя тавары ў сакавіку ў параўнаньні зь лютым павялічыліся на 0,6%. Больш за ўсё ў сакавіку падаражэлі мэдыкамэнты — на 1,2%, ровары і матацыклы, будматэрыялы — на 1,1%, абутак — на 0,9%.

Што да тарыфаў і платных паслугаў, больш за ўсё падаражэлі квіткі ў тэатры — на 8,1%, на канцэрты — на 4,7%, на чыгунку — на 4%.

Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі на 2014 год складае 11%. У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі была 16,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG