Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна анэкдотаў-7


Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.

– Куме! А чим Україна відрізняється від Росії, адже брешуть і тут і там?
– В Росії цій брехні вірить навіть той, хто збрехав.

Якщо почати міряти мерилом кандидатів в Президенти України «Хто більше стояв на Майдані», то переможе «Беркут»...

Расея перакрыла газ і хітра пытае ва Ўкраіны:
– Газ есть?
На што Ўкраіна адказвае:
– Якщо хочеш, то їж! Мені більше сало подобається!

Толькі ўкраінец будзе наступаць на граблі, пакуль тронак ня зломіцца.

Чаму Данецкая рэспубліка праіснавала менш сутак?
– Ад Януковіча не прыйшоў адказ на СМС-ку: «Працягваць будзеце?»

Як заявіў Яцанюк, цяпер курс грыўны адносна даляра зьяўляецца рэальным, бо хутчэй друкарскі станок працаваць проста ня можа.

Сьвежая народная прыкмета:
Калі дзесьці на ўсходзе абвясьцілі народную рэспубліку – значыць, народу набралася ўжо чалавек дзьвесьце.

Цімашэнка, адлятаючы ў Данецк змагацца з сэпаратызмам, заявіла:
– Калі я не вярнуся, лічыце мяне прэзыдэнтам Украіны.

П'яная кампанія ў кавярні «Данбас» захапіла ўстанову, абвясьціла яе тэрыторыю сувэрэннай данбаской народнай рэспублікай, патрабуе ад Пуціна ўвесьці расейскія войскі і скрыню гарэлкі.

Мяркуючы па актыўнасьці данецкіх сэпаратыстаў, на Вялікдзень там уваскрэсьне не Хрыстос, а Януковіч.

Новая ўлада ў Кіеве з нагоды падзеяў на паўднёвым усходзе Ўкраіны: і самі яны не мясцовыя, і аўтапакрышкі ў іх нейкія сэпаратысцкія.

Сучасная гісторыя Ўкраіны ва ўкраінскіх СМІ:
Януковіч быў агентам Пуціна і жадаў загубіць Украіну, але яго зрынулі агенты Пуціна з Правага сэктару, якія жадаюць загубіць Украіну, і тады да ўлады прыйшлі агенты Пуціна – алігархі і прадажныя чыноўнікі, якія жадалі загубіць Украіну, але супраць гэтага паўсталі агенты Пуціна на Ўсходзе, якія жадалі загубіць Украіну, але іх спыніла агент Пуціна Юлія Цімашэнка, якая прагне загубіць Украіну.

Расея хоча ня толькі правесьці ў Данбасе рэфэрэндум аб незалежнасьці, але і выкарыстоўваць там ужо запоўненыя крымскія бюлетэні.

Даляр узьляцеў да 11.50 грывень, бэнзін да 14, кошт газу ўзрос у 1,5 раза, падаражэлі: электраэнэргія, лекі, піва, тытунь, паслугі ЖКГ, зьявіліся новыя падаткі на нерухомасьць і абмен валюты. Я не зразумеў: ЭЗ і ЗША супраць якой краіны санкцыі ўвялі?

У Маскве ў красавіку выпаў сьнег!!! «А што – Пуціну можна з глузду зьяжджаць, а мне нельга» – падумала прырода.

Крым. 2014. Аб'ява на пляжы: Грамадзяне! За міны не заплываць!

Украінцы масава адмаўляюцца ад расейскіх тавараў. Расейскі газ яны пакуль церпяць, але плаціць за яго, як звычайна, не плянуюць.

Амэрыканцы скардзяцца, што, нягледзячы на тое, што тэма Ўкраіны ўжо некалькі тыдняў не сыходзіць з экранаў тэлевізараў, 63% амэрыканскіх школьнікаў не могуць знайсьці Ўкраіну на мапе.
– Нічога, хутка ніхто ня зможа! – супакоіў Пуцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG