Як паведамляе прэсавая служба Крамля, «заплянаваная сустрэча з кіраўніцтвам ураду для таго, каб абмеркаваць экстраардынарную сытуацыю, якая складваецца ў эканамічным супрацоўніцтве з Украінай, у тым ліку ў сфэры энэргадыялёгу».
Як піша расейская газэта «Коммерсантъ», цытуючы прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, на нарадзе будзе абмяркоўвацца пытаньне паставак газу ва Ўкраіну ў сьвятле неплацяжоў за газ.
Крыніца газэты ва ўрадзе не выключае, што на нарадзе будзе ўзьнятае пытаньне аб прыпыненьні паставак расейскага газу ва Ўкраіну. У «Газпроме» сытуацыю не камэнтуюць.
У сакавіку (фармальна з-за пратэрміновак з аплатай паставак) «Газпром» адмяніў зьніжку на газ, якая дзейнічала з пачатку году. А ўжо на пачатку красавіка, пасьля анэксіі Крыму Расея дэнансавала Харкаўскія пагадненьні, пазбавіўшы Ўкраіну зьніжкі на газ за базаваньне Чарнаморскага флёту. Такім чынам, кошт тысячы кубамэтраў газу для Ўкраіны павялічыўся амаль да 500 даляраў. І настойваюць на кошце газу, які існаваў з пачатку году.
Украіна не прызнае разарваньне гэтых дамоваў, паколькі лічыць Крым сваёй тэрыторыяй, часова акупаванай замежным агрэсарам.
Украіна таксама папярэдзіла, што новы кошт ставіць пад пагрозу ня толькі пастаўкі газу ва Ўкраіну, але і транзыт у Эўропу.
У 2009 годзе з-за газавага канфлікту паміж Масквой і Кіевам Эўропа не атрымлівала расейскі газ каля двух тыдняў.