ПАДЗЕІ ДНЯ
Віцебск – Гуканьне вясны. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства «Поўнач» і гурт «Паўночная Сухадроўка» ладзіць сьвята на адной з пляцовак Культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола Віцебска “Дзвіна”». Пачатак а 12-й гадзіне.
Менск – сольны канцэрт у клюбе «Графіці» грае вядомы беларускі бард, паэт і актор Віктар Шалкевіч. Кавалер міжнароднага «Ордэна Ўсьмешкі», ляўрэат міжнародных конкурсаў і фэстываляў зграе вялікі канцэрт са старымі хітамі, прэм’ерамі, а таксама новымі апавяданьнямі ды анэкдотамі. Пачатак а 19-ай.
Вугоршчына – парлямэнцкія выбары.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1869 – Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.
1944 – пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.
1990 – у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.
У гэты дзень нарадзіліся:
1483 – Рафаэль, італьянскі мастак і архітэктар.
1896 – Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.
1905 – Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
1910 – Барыс Кіт, навуковец, дзяяч беларускай эміграцыі.
У гэты дзень памерлі:
1656 – Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага княства Літоўскага.
1948 – Мікалай Шыла, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст.
1999 – Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі. У 1998 годзе стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту, створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня Лукашэнкі. Памёр у шпіталі пасьля выдаленьня гематомы. Сьмерць палітыка была нечаканай, бо перад гэтым ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Нацыяналізм ува мне настолькі натуральны, што ніколі ніякім інтэрнацыяналізмам яго зь мяне ня выбіць.
Дзьмітры Мендзялееў