У горадзе Цэціне ў Чарнагорыі вечарам у пятніцу невядомы адкрыў страляніну на ажыўленай вуліцы. Загінулі 11 чалавек, шпіталізаваныя шасьцёра параненых. Сярод забітых і пацярпелых ёсьць дзеці.
У Нью-Ёрку быў учынены напад на пісьменьніка Салмана Рушдзі. Невядомы падбег да Рушдзі з нажом, калі той рыхтаваўся пачаць сваю лекцыю.
Старшыню Беларускай фэдэрацыю футболу Ўладзімера Базанава ўвечары 11 жніўня заўважылі ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасьці. Відавочцы паведамілі, што чыноўніка не пусьцілі ў ЭЗ, сьцьвярджае выданьне Tribuna.com.
У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі сполахі на небе. Мінабароны «супакоіла» беларусаў: «10 жніўня каля 23 гадзін у часе кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасьля праведзенай замены рухавіка адбылося загараньне».
Ноччу 10 жніўня тэлеграм-каналы «Беларускі Гаюн» і «Флагшток» з спасылкай на відавочцаў паведамілі пра выбухі і сполахі ў раёне вайсковага аэрадрому «Зябраўка»» каля Гомля. Пра «магутныя ўдары» гамельчукі расказалі і выданьню Zerkalo. 11 жніўня ў Міністэрстве абароны Беларусі пацьвердзілі факт.
Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў 37-гадовай прадстаўніцы турыстычнага агенцтва King Travel 7,5 года зьняволеньня і штраф 6400 рублёў за «махлярства ў асабліва буйным памеры», паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы і Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны знайшлі схованку са зброяй, якую, імаверна, пакінулі расейскія войскі.
Паводле ініцыятывы ByPol, 8 жніўня ўвечары ў Лунінцы знайшлі цела маладога вайскоўца-кантрактніка з прастрэленай галавой. Ініцыятыва мяркуе, што гэта чарговы выпадак самагубства ў беларускім войску.
Першы намесьнік кіраўніка расейскай адміністрацыі гораду Новая Кахоўка ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны Віталь Яфіменка затрыманы расейскай паліцыяй па падазрэньні ў бандытызьме.
Усякая атака на атамную электрастанцыю ёсьць «самагубствам», заявіў Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, рэагуючы на весткі аб аднаўленьні расейскіх абстрэлаў найбуйнейшай у Эўропе Запароскай АЭС ва Ўкраіне.
Беларуса зьмясьцілі ў рэанімацыю і ўвялі ў штучную кому.
У шыіцкім раёне Кабулу, сталіцы Афганістану, адбыўся выбух, параненыя прынамсі 22 чалавекі, двое загінулі. Гэта ўжо другі выбух за два дні.
4 жніўня ў Пінску праходзілі суды над тымі, да каго сілавікі прыйшлі зь ператрусамі 2 жніўня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, заведзена як сама меней адна справа за «распальваньне варожасьці».
Вулькан знаходзіцца недалёка ад сталіцы краіны Рэйк’явіку.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што лідэр «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры, адзін з найбольш шуканых тэрарыстаў у сьвеце, быў забіты ў мінулыя выходныя ў выніку ўдару амэрыканскага бесьпілётніка ў Кабуле.
Сваякі падлетка, які ўдзельнічаў у бойцы з былым кіраўніком ГУБАЗіК Андрэем Паршыным у менскім ЖК «Каскад», далі інтэрвію газэце «Мінская праўда».
Расейскі палітык і бізнэсмэн Анатоль Чубайс патрапіў у адну з эўрапейскіх клінік з дыягназам сіндром Гіена-Барэ. У яго пачалі адымацца рукі і ногі.
Лічбу пацьвердзілі афіцыйныя асобы дзяржавы.
Пошукі тых, хто выжыў, усё яшчэ працягваюцца.
Як паведамляе Сьледчы камітэт, яны задыхнуліся парамі ў каналізацыі.
Мужчына прыляцеў у Вільню з 6 валізамі, у якіх было больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт.
Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту прыцягненьня да адказнасьці, заведзеную супраць іх адміністрацыйную справу спыняць, але разглядаюць пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці бацькоў.
Эстонскі робат-мураліст Albert стварыў мурал у межах эстонска-літоўска-ўкраінскага праекта «Да перамогі» на недабудаваным «Доме Масквы» у Вільні.
Партал DELFI паведамляе, што паводле папярэдніх дадзеных 28 ліпеня ў Клайпедзкім раёне на пляжы Гіруляй на пляжы было знойдзенае цела мужчыны.
Пракуратура Гішпаніі прад’явіла калюмбійскай поп-зорцы Шакіры абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў на суму 14,5 мільёна эўра.
Каля 500 чэскіх і нямецкіх пажарнікаў спрабуюць пагасіць агонь, які ў нядзелю 24 ліпеня ахапіў адзін з найпрыгажэйшых чэскіх нацыянальных паркаў, «Чэскую Швайцарыю» (České Švýcarsko), на паўночным захадзе краіны.
На мінулым тыдні Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) прызнала беларускія ўлады вінаватымі ў прымусовай пасадцы самалёта Ryanair з блогерам Раманам Пратасевічам на борце 23 траўня 2021 году.
Спэцдакладчык ААН Фэліпэ Гансалес Маралес апублікаваў заяву па выніках свайго візыту ў Польшчу і Беларусь з мэтай ацэнкі сытуацыі зь мігрантамі і ўцекачамі. У дакумэнце, апублікаваным на сайце Офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, зьмяшчаецца крытыка ў адрас абедзьвюх краін.
На інцыдэнт адрэагаваў прапагандыст Рыгор Азаронак, які заклікаў «адстрэльваць такіх гнід».
У заходняй частцы Менску ўдзень у аўторак 26 ліпеня засталіся без вады сотні жылых дамоў, лякарні, дзіцячыя сады, адміністрацыйныя будынкі, паведамляе Zerkalo.io.
Сьцьвярджаецца, што ў Беларусі ён атрымаў падроблены аўстрыйскі пашпарт на імя Макса Маера, а да гатэля ў Менску яго везла машына з нумарамі беларускага КДБ.
Ня менш за сем чалавек пацярпелі ў выніку страляніны на шоў аўтамабільнага клюбу з удзелам некалькіх сотняў чалавек у адным з паркаў Лос-Анджэлесу.
23 ліпеня ўвечары на пляжы Гіруляй у Клайпедзе патануў беларус. Яшчэ двух мужчын, якія купаліся разам зь ім у моры, выратавалі. Пра гэта паведаміў літоўскі выдавец і журналіст Антанас Станявічус.
Зь сярэдзіны чэрвеня адбыўся рост узроўню рэк і пашкоджаньня шашэйных дарог і мастоў, парушаючы рух. Поўнасьцю або часткова разбураны амаль 9 тысяч дамоў.
На могілкі прыехала паліцыя. Як вынікае з надпісаў і выяваў на крыжы, гэта акцыя ультралевых сілаў.
Вядзецца праверка.
Узброеныя сілы Ўкраіны артылерыйскімі ўдарамі змаглі зьнішчыць ад 50 да 250 вайскоўцаў расейскай прыватнай кампаніі «Вагнэр» і яе склад з узбраеньнем і боепрыпасамі.
Фігурантаў масавых затрыманьняў у Янаве (Берасьцейская вобласьць) працягваюць штрафаваць і арыштоўваць, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Грузавы самалёт Ан-12 разьбіўся позна ў суботу каля Палеахоры-Кавалас на поўначы Грэцыі, паведамілі ў мясцовай пажарнай камандзе.
Сёньня апоўдні ў Віцебску затрымалі ксяндза Андрэя Вашчука, пробашча каталіцкай парафіі Сьвятога Духа. Пра гэта Свабодзе расказалі мясцовыя вернікі.
Пра тое, што ў іх горадзе 12 ліпеня хавалі вайскоўца, некалькі чытачоў з Хойнікаў расказалі журналістам «Зеркала». Яны зьвярнулі ўвагу, што пахаваньне праходзіла ўвечары, у 19.30, а працэсію суправаджалі вайскоўцы.
Шматлікія сьведчаньні, сабраныя і задакумэнтаваныя экспэртамі Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе (АБСЭ), паказваюць, што Расея вінаватая ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці ў вайне, разьвязанай Уладзімірам Пуціным на тэрыторыі Ўкраіны.
Расея абстраляла Віньніцу: паводле апошніх зьвестак, загінулі 23 чалавекі, сярод іх — трое дзяцей. Больш за сотню чалавек зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу.
Беларускі памежнік, які незаконна перасек беларуска-ўкраінскую мяжу ў Шацкім раёне Валынскай вобласьці, патлумачыў сваё парушэньне жаданьне далучыцца да ўкраінскіх сіл абароны ад расейскай агрэсіі.
У МНС расказалі аб наступствах непагадзі.
Інцыдэнт здарыўся 29 чэрвеня ў 13:20. Але вядома пра яго стала пасьля таго, як апублікавалі адпаведнае судовае рашэньне: беларускага памежніка пакаралі арыштам.
На гэтым месцы рамантуюць дарогу Н-23055 Новы Сьвержань — Мір. Яна даўно была брукаванай, але цяпер кавалак гісторыі зьнішчаны.
Больш за 3000 пажарных і 30 самалётаў тушылі лясныя пажары ў нядзелю ў Партугаліі. Агонь ахапіў 500 гектараў лясоў.
У Бранскай вобласьці на чыгунцы перад грузавым цягніком спрацавала выбуховае прыстасаваньне, заявіў сёньня губэрнатар гэтага расейскага рэгіёну Аляксандар Багамаз.
Загрузіць яшчэ