Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ісьляндыі пачалося вывяржэньне вулькану Фаградальсф’ял. Другі год запар у гэтым раёне. ВІДЭА


Вывяржэньне вулькану Фаградальсф’ял у сакавіку 2021 году, від з Рэйк'явіку
Вывяржэньне вулькану Фаградальсф’ял у сакавіку 2021 году, від з Рэйк'явіку

Вулькан знаходзіцца недалёка ад сталіцы краіны Рэйк’явіку.

Пачалося вывяржэньне вулькану Фаградальсф’ял, якому папярэднічала павелічэньне актыўнасьці землятрусаў у гэтым раёне. Каля міжнароднага аэрапорту Кефлавік, што за 32 кілямэтры ад Рэйк’явіку, аб’яўлены «чырвоны код» небясьпекі з забаронай палётаў над гэтай тэрыторыяй. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на мэтэаралягічную службу Ісьляндыі (IMO).

Мясцовыя інфармацыйныя агенцтвы апублікавалі відэа, на якім відаць, як лава і дым вырываюцца з расколіны ў зямлі на схіле гары Фаградальсф’ял.

Турыстам і жыхарам рэкамэндуюць пазьбягаць гэтага раёну з прычыны атрутных газаў. Непасрэднай рызыкі пашкоджаньня крытычнай інфраструктуры няма.

Самалётам забаронена пралятаць над месцам вывяржэньня, але для агляду сытуацыі ў раён накіраваны верталёты.

«Пакуль перабояў з рэйсамі ў Ісьляндыю і з Ісьляндыі не было, а міжнародныя калідоры палётаў застаюцца адкрытымі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС краіны.

Летась у гэтым раёне ўжо было вывяржэньне. Яно стала першым на ісьляндзкім паўвостраве Рэйк’янэс амаль за 800 гадоў. Паўгода ішлі патокі лавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG