Начальніца аб’яднанага каардынацыйнага прэсавага цэнтру Сіл абароны поўдня Ўкраіны Натальля Гумянюк паведаміла, што ўкраінскія войскі наносяць удары па гідратэхнічных збудаваньнях на поўдні Ўкраіны.
ЗША, Нямеччына, Францыя і Брытанія абмеркавалі ядзерную бясьпеку ў кантэксьце захопу Расея Запароскай АЭС.
Знаходку выявілі ў Сэрбіі каля горада Прахава. Караблі яшчэ пагражаюць выбухамі, як на тэрыторыі Сэрбіі, так і на румынскай зямлі.
Улады Альбаніі арыштавалі двух расейцаў і ўкраінца, якія спрабавалі трапіць на вайсковы завод у цэнтры краіны. Іх падазраюць у шпіянажы.
Спачатку прозьвішча жанчыны, якая згарэла ў аўтамабілі, не называлася, а затым стала вядома, што гэта Дар’я Дугіна.
Паводле зьвестак тэлеграм-канала «ОтВинта», 20 жніўня ў 01:38 борт рэйса TK7968 Анкара — Масква авіякампаніі Turkish Airline не заплянавана сеў у Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Учора ўвечары на менскай вуліцы Зыбіцкай АМАП затрымаў музыкаў адразу некалькі музычных гуртоў, якія ніякіх песень «пра палітыку» не выконвалі, паведаміў рэдакцыі выданьня «Зеркало» чытач.
Мінабароны Беларусі пракамэнтавала падзеньне снарадаў пад Лепелем толькі пасьля таго, як пра інцыдэнт стала вядома прэсе, піша «Зеркало».
Расейскія вайскоўцы зь вечара абстралялі тры раёны Харкава, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле афіцыйных дадзеных, два ўдары трапілі ў інтэрнаты.
Мужчыну 28 гадоў. Яму пагражае турэмны тэрмін.
Прычына пажару высьвятляецца, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірану Насэр Канані ўпершыню выступіў з заявай наконт замаху на пісьменьніка Салмана Рушдзі. Ён катэгарычна адхіліў любыя абвінавачаньні ў датычнасьці Ірану да нападу на пісьменьніка, сказаўшы, што іранскія ўлады даведаліся пра яго толькі з заходніх СМІ.
Пісьменьніка Салмана Рушдзі, на якога 12 жніўня ўчыніў напад мужчына з нажом, адключылі ад апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх – ён ужо можа самастойна дыхаць і размаўляць, напісаў яго калега Аатыш Тасір увечары 13 жніўня. «І жартуе», — дадаў Тасір.
У выніку пажару ў прыходзе Каптыйскай праваслаўнай царквы ў працоўным квартале горада Гіза ў Эгіпце загінуў мінімум 41 чалавек, 14 атрымалі раненьні.
Узброены мужчына пратараніў аўтамабілем агароджу каля будынка Капітолія ў Вашынгтоне, адкрыў агонь у паветра і застрэліўся. Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя.
У Ерэване ў гандлёвым цэнтры «Сурмала» прагрымеў выбух.
Лёгкаматорны самалёт разьбіўся ўвечары 13 жніўня ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці.
Асноўная вэрсія здарэньня — кіроўца заснуў за стырном.
Паліцыя назвала імя нападніка, якога затрымалі неадкладна пасьля замаху на жыцьцё Рушдзі. Пісьменьнік выжыў, але знаходзіцца на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
У горадзе Цэціне ў Чарнагорыі вечарам у пятніцу невядомы адкрыў страляніну на ажыўленай вуліцы. Загінулі 11 чалавек, шпіталізаваныя шасьцёра параненых. Сярод забітых і пацярпелых ёсьць дзеці.
У Нью-Ёрку быў учынены напад на пісьменьніка Салмана Рушдзі. Невядомы падбег да Рушдзі з нажом, калі той рыхтаваўся пачаць сваю лекцыю.
Старшыню Беларускай фэдэрацыю футболу Ўладзімера Базанава ўвечары 11 жніўня заўважылі ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасьці. Відавочцы паведамілі, што чыноўніка не пусьцілі ў ЭЗ, сьцьвярджае выданьне Tribuna.com.
У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі сполахі на небе. Мінабароны «супакоіла» беларусаў: «10 жніўня каля 23 гадзін у часе кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасьля праведзенай замены рухавіка адбылося загараньне».
Ноччу 10 жніўня тэлеграм-каналы «Беларускі Гаюн» і «Флагшток» з спасылкай на відавочцаў паведамілі пра выбухі і сполахі ў раёне вайсковага аэрадрому «Зябраўка»» каля Гомля. Пра «магутныя ўдары» гамельчукі расказалі і выданьню Zerkalo. 11 жніўня ў Міністэрстве абароны Беларусі пацьвердзілі факт.
Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў 37-гадовай прадстаўніцы турыстычнага агенцтва King Travel 7,5 года зьняволеньня і штраф 6400 рублёў за «махлярства ў асабліва буйным памеры», паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы і Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны знайшлі схованку са зброяй, якую, імаверна, пакінулі расейскія войскі.
Паводле ініцыятывы ByPol, 8 жніўня ўвечары ў Лунінцы знайшлі цела маладога вайскоўца-кантрактніка з прастрэленай галавой. Ініцыятыва мяркуе, што гэта чарговы выпадак самагубства ў беларускім войску.
Першы намесьнік кіраўніка расейскай адміністрацыі гораду Новая Кахоўка ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны Віталь Яфіменка затрыманы расейскай паліцыяй па падазрэньні ў бандытызьме.
Усякая атака на атамную электрастанцыю ёсьць «самагубствам», заявіў Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, рэагуючы на весткі аб аднаўленьні расейскіх абстрэлаў найбуйнейшай у Эўропе Запароскай АЭС ва Ўкраіне.
Беларуса зьмясьцілі ў рэанімацыю і ўвялі ў штучную кому.
У шыіцкім раёне Кабулу, сталіцы Афганістану, адбыўся выбух, параненыя прынамсі 22 чалавекі, двое загінулі. Гэта ўжо другі выбух за два дні.
4 жніўня ў Пінску праходзілі суды над тымі, да каго сілавікі прыйшлі зь ператрусамі 2 жніўня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, заведзена як сама меней адна справа за «распальваньне варожасьці».
Вулькан знаходзіцца недалёка ад сталіцы краіны Рэйк’явіку.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што лідэр «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры, адзін з найбольш шуканых тэрарыстаў у сьвеце, быў забіты ў мінулыя выходныя ў выніку ўдару амэрыканскага бесьпілётніка ў Кабуле.
Сваякі падлетка, які ўдзельнічаў у бойцы з былым кіраўніком ГУБАЗіК Андрэем Паршыным у менскім ЖК «Каскад», далі інтэрвію газэце «Мінская праўда».
Расейскі палітык і бізнэсмэн Анатоль Чубайс патрапіў у адну з эўрапейскіх клінік з дыягназам сіндром Гіена-Барэ. У яго пачалі адымацца рукі і ногі.
Лічбу пацьвердзілі афіцыйныя асобы дзяржавы.
Пошукі тых, хто выжыў, усё яшчэ працягваюцца.
Як паведамляе Сьледчы камітэт, яны задыхнуліся парамі ў каналізацыі.
Мужчына прыляцеў у Вільню з 6 валізамі, у якіх было больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт.
Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту прыцягненьня да адказнасьці, заведзеную супраць іх адміністрацыйную справу спыняць, але разглядаюць пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці бацькоў.
Эстонскі робат-мураліст Albert стварыў мурал у межах эстонска-літоўска-ўкраінскага праекта «Да перамогі» на недабудаваным «Доме Масквы» у Вільні.
Партал DELFI паведамляе, што паводле папярэдніх дадзеных 28 ліпеня ў Клайпедзкім раёне на пляжы Гіруляй на пляжы было знойдзенае цела мужчыны.
Пракуратура Гішпаніі прад’явіла калюмбійскай поп-зорцы Шакіры абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў на суму 14,5 мільёна эўра.
Каля 500 чэскіх і нямецкіх пажарнікаў спрабуюць пагасіць агонь, які ў нядзелю 24 ліпеня ахапіў адзін з найпрыгажэйшых чэскіх нацыянальных паркаў, «Чэскую Швайцарыю» (České Švýcarsko), на паўночным захадзе краіны.
На мінулым тыдні Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) прызнала беларускія ўлады вінаватымі ў прымусовай пасадцы самалёта Ryanair з блогерам Раманам Пратасевічам на борце 23 траўня 2021 году.
Спэцдакладчык ААН Фэліпэ Гансалес Маралес апублікаваў заяву па выніках свайго візыту ў Польшчу і Беларусь з мэтай ацэнкі сытуацыі зь мігрантамі і ўцекачамі. У дакумэнце, апублікаваным на сайце Офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, зьмяшчаецца крытыка ў адрас абедзьвюх краін.
На інцыдэнт адрэагаваў прапагандыст Рыгор Азаронак, які заклікаў «адстрэльваць такіх гнід».
Загрузіць яшчэ