Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Янава і Драгічына ператрусы прайшлі ў Пінску, затрымалі як мінімум 5 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдняй інфармацыі, заведзена як сама меней адна справа за «распальваньне варожасьці».

Праваабаронцы берасьцейскай «Вясны» паведамляюць пра затрыманьні, якія 2 жніўня адбыліся ў Пінску.

Сілавікі правялі па горадзе рэйд і затрымалі ня менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя, каго раней неаднаразова затрымлівалі — Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых.

У дамах зладзілі вобшукі. Аднаму з затрыманых, згодна з папярэдняй інфармацыяй, пагражае крымінальны артыкул за распальваньне варожасьці.

У ліпені такія самыя зачысткі праходзілі ў Янаве, Драгічыне, Пружанах, Мазыры і іншых гарадах на поўдні Беларусі. Многія затрыманьні зьвязаныя з пошукам тых, хто мог фатаграфаваць перамяшчэньне расейскай тэхнікі па беларускіх дарогах для наступнага нападу на Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG