Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі шосты дзень гарыць нацыянальны парк «Чэская Швайцарыя»


Гасіць агонь спрабуюць з дапамогай самалётаў, зь якіх скідаюць тысячы літраў вады
Гасіць агонь спрабуюць з дапамогай самалётаў, зь якіх скідаюць тысячы літраў вады

Каля 500 чэскіх і нямецкіх пажарнікаў спрабуюць пагасіць агонь, які ў нядзелю 24 ліпеня ахапіў адзін з найпрыгажэйшых чэскіх нацыянальных паркаў, «Чэскую Швайцарыю» (České Švýcarsko), на паўночным захадзе краіны.

Парк, межы якога ахопліваюць паверхню ў 80 квадратных кілямэтраў, разьмешчаны на абодвух берагах ракі Лаба недалёка ад мяжы зь Нямеччынай. Гэта адзін з чатырох унікальных і самых вядомых чэскіх запаведнікаў, у якім і высокія пяшчанікавыя горы, і густыя лясы.

Гасіць агонь спрабуюць з дапамогай верталётаў, зь якіх скідваюць тысячы літраў вады. У змаганьні з пажарам удзельнічае чэская вайсковая авіяцыя, якой дапамагаюць верталёты са Славаччыны і Польшчы, а таксама самалёты Canadair з Італіі.

Дзякуючы прынятым захадам пажар удалося лякалізаваць, пацярпелых сярод насельніцтва няма, агонь забраў толькі некалькі дамоў. Мясцовыя ўлады дапамагаюць эвакуаваць насельніцтва.

Прычына пажару высьвятляецца, але пакуль ніякіх афіцыйных паведамленьняў пра яе не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG