Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін беларус патануў на пляжы ў Клайпедзе, яшчэ дваіх выратавалі


Выратавальная апэрацыя
Выратавальная апэрацыя

23 ліпеня ўвечары на пляжы Гіруляй у Клайпедзе патануў беларус. Яшчэ двух мужчын, якія купаліся разам зь ім у моры, выратавалі. Пра гэта паведаміў літоўскі выдавец і журналіст Антанас Станявічус.

«Двух мужчын выцягнулі на бераг. Іх рэанімавалі, мэдыкі аказалі ім дапамогу. Каманда ратавальнікаў, вадалазаў і верталёт шукалі мужчыну ў моры», — піша ён.

Выратавальная апэрацыя
Выратавальная апэрацыя

Раніцай у нядзелю, 24 ліпеня, кіраўнік ратавальнікаў «Клайпэдзкія пляжы» паведаміў выданьню AtviraKlaipeda.lt, што цела патанулага дагэтуль не знайшлі.

«У суботу ў моры былі вялікія хвалі, узьнялі чырвоны сьцяг. Трое хлопцаў зь Беларусі купаліся і трапілі ў адбойную хвалю. Двух мы выратавалі, адзін зьнік бязь зьвестак», — паведаміў ён.

Паводле яго, усе трое грамадзян Беларусі працуюць у адной фірме, зарэгістраванай у Троках.

Паліцыя паведаміла, што ў 41-гадовага выратаванага мужчыны ў крыві было 1,26 прамільле алькаголю. Другі 38-гадовы мужчына, якога выратавалі, быў цьвярозы.

Паведамляюць, што мужчына, які зьнік бязь зьвестак, 1980 года нараджэньня.

Сёлета гэта першая ахвяра на пляжы ў Клайпедзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG