Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявачцы Шакіры пагражае 8 гадоў турмы ў Гішпаніі


Шакіра
Шакіра

Пракуратура Гішпаніі прад’явіла калюмбійскай поп-зорцы Шакіры абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў на суму 14,5 мільёна эўра.

Калі абвінавачаньне пацьвердзіцца, сьпявачцы можа пагражаць восем гадоў турмы. Сама Шакіра сваю віну адмаўляе.

Паводле зьвестак пракуратуры, Шакіра жыла ў Гішпаніі з 2012 па 2014 гады, але падаткаў не плаціла. Сьпявачка і яе прадстаўнікі заяўляюць, што ў гэтыя гады ў Гішпаніі яе не было. Аднак пракуратура сьцьвярджае, што ў 2012 годзе яна купіла ў Гішпаніі дом; годам пазьней там нарадзіўся яе сын.

Пракуратура патрабуе для «каралевы лацінаамэрыканскай поп-музыкі» пазбаўленьня волі на тэрмін 8 гадоў і штрафу на 23 мільёны эўра. Адвакаты Шакіры настойваюць на яе невінаватасьці.

Афіцыйна Шакіра пачала жыць у Гішпаніі ў 2015 годзе. Са сваім партнэрам, а пасьля мужам — футбалістам «Барсэлёны» Жэрарам Піке — яна разам з 2011 году. У Піке і Шакіры двое сыноў. Месяц таму пара абвясьціла пра рашэньне разьвесьціся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG