Як ён напісаў у Тэлеграме, інцыдэнт адбыўся на перагоне Робчык — Пясчанка ва Ўнецкім раёне вобласьці. У выніку, паводле губэрнатара, «пашкоджана шыба кабіны машыніста, чыгуначныя пуці не пашкоджаны, пацярпелых няма».
Апублікавалі фота зь меркаванага месца інцыдэнту. Тэлеграм-канал @motolkohelp зьвярнуў увагу на нумар 2ТЭ10УК-0388. Гэты цеплавоз належыць Беларускай чыгунцы, гомельскаму дэпо «ТЧ-8». Магчыма, што ў момант выбуху на гэтым цеплавозе працавала беларуская брыгада.
У Расеі пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, як сьцьвярджае выданьне The Insider, рэзка вырасла колькасьць аварый на чыгунцы. Адказнасьць за іх бяруць на сябе групы, якія называюць сябе партызанамі, іх удзельнікі выступаюць супраць вайны.