Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі хлопчыкі складвалі камяні на рэйкі. Іх затрымалі, справа дайшла да пракуратуры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Здарэньне адбылося 27 ліпеня на чыгунцы ў раёне Гомельскай ЦЭЦ-1, паведамляе Belkagomel.by.

Школьнікі складвалі на рэйкі камяні, каб паглядзець, што будзе далей. Цягнік праехаў свабодна, лякаматыў пашкоджаньняў не атрымаў. Але брыгада заўважыла староньнія прадметы, паведаміла пра гэта, і праз пару хвілін на перагон прыехала ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі, якая затрымала хлопчыкаў.

Старэйшаму зь іх 10 гадоў, яшчэ дваім — па 9 гадоў. Бацькі былі на працы і ня ведалі, што іх дзеці гулялі на чыгунцы.

Як сказала старэйшы памочнік Гомельскага транспартнага пракурора Дар’я Дубаўцова, пачаўся адміністрацыйны працэс. Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту прыцягненьня да адказнасьці, працэс будзе спынены, але разглядаецца пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці бацькоў за невыкананьне абавязацельстваў па выхаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG