Нападнік загінуў. Ці быў ён забіты пры затрыманьні, ці застрэліўся сам, не паведамляецца.
Паводле зьвестак паліцыі, нападнік — 34-гадовы мясцовы жыхар. Як мяркуецца, стральбе папярэднічала сямейная сварка.
Адзначаецца, што стралок нейкі час не даваў аўтамабілям паліцыі і хуткай дапамогі пад’ехаць да месца здарэньня. Пры спробе затрымаць яго быў паранены адзін паліцыянт.