Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Чубайс трапіў у рэанімацыю


Анатоль Чубайс
Анатоль Чубайс

Расейскі палітык і бізнэсмэн Анатоль Чубайс патрапіў у адну з эўрапейскіх клінік з дыягназам сіндром Гіена-Барэ. У яго пачалі адымацца рукі і ногі.

Пра гэта паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале Ксенія Сабчак:

«Размаўляла толькі што з Аўдоцьцяй. Стан нестабільны. Стала дрэнна, раптоўна пачалі адымацца рукі і ногі. Вось камэнтар асабіста Анатоля Барысавіча: «Я шпіталізаваны ў адну з эўрапейскіх клінік з дыягназам сындром Гіена-Барэ. Стан сярэдняй цяжкасьці, стабільны».

Былы намесьнік прэм’ер-міністра Расеі Анатолій Чубайс, які апошнім часам займаў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ў пытаньнях устойлівага разьвіцьця, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне адмовіўся ад гэтай пасады і пакінуў Расею.

66-гадовы Чубайс — адзін зь нешматлікіх эканамічных рэфарматараў 1990-х гадоў, якія засталіся ва ўладзе. Чубайса лічаць «архітэктарам» расейскай прыватызацыі 1990-х гадоў. У 1991–1994 гадах ён быў кіраўніком Дзяржаўнага Камітэту Расеі па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю, у 1992–1994 гадах — намесьнікам старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі пры прэм'еру Віктару Чарнамырдзіну, затым кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта і міністрам фінансаў пры прэзыдэнту Барысу Ельцыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG