Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцныя ападкі і ўраганы сталі прычынай падзеньня дрэў у Беларусі


Наступствы ветру і залеваў у Беларусі
Наступствы ветру і залеваў у Беларусі

У МНС расказалі аб наступствах непагадзі.

У Горадзенскай вобласьці зарэгістравана 25 падзеньняў дрэў на праезную частку аўтадарог у Бераставіцкім, Горадзенскім, Наваградзкім, Мастоўскім, Шчучынскім, Ашмянскім, Сьвіслацкім і Івейскім раёнах.

У Зэльвенскім раёне дрэва ўпала ў двары прыватнага дома. У Горадні на вуліцы Санаторнай пад дрэвам апынуўся аўтамабіль. У вобласьці адзначаліся падтапленьні падворкаў.

Наступствы стыхіі
Наступствы стыхіі

Электразабесьпячэньне парушалася ў 110 населеных пунктах. Да раніцы падача электраэнэргіі ўсім спажыўцам аднавілася.

Падзеньні дрэваў
Падзеньні дрэваў
Падтапленьні
Падтапленьні

У Магілёўскай вобласьці ратавальнікі дзевяць разоў выяжджалі прыбіраць дрэвы ў Магілёве і Магілёўскім, Бабруйскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Чавускім, Шклоўскім раёнах. Пашкоджана пяць аўтамабіляў: тры ў Магілёве і два ў Шклове.

Наступствы залеваў
Наступствы залеваў

У Берасьці ўпалі 23 дрэвы. Пашкоджана шэсьць аўтамабіляў, а таксама навес пад’езда жылога дома на вуліцы Жукава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG