Здымкі зь месца, дзе была брукаванка, зрабіў фатограф Валер Дранчук.
У 2015 годзе аб’ект унесьлі ў сьпіс помнікаў архітэктуры як брукаваны ўчастак старога тракту, вядомага з XVI–XIX стагодзьдзяў. Зрэшты, у тым самым годзе мясцовыя ўлады пачалі высякаць дрэвы абапал дарогі, і толькі зварот мясцовых жыхароў у Міністэрства культуры дапамог спыніць пляны па асфальтаваньні праезнай часткі.
Ужо празь месяц заплянаваны работы па асфальтаваньні тракту. У Стоўпцах сёлета пройдуць менскія абласныя «Дажынкі», пад гэта сьвята ў розных рэгіёнах Беларусі ў розныя гады зьнішчылі або дэфармавалі дзясяткі помнікаў гісторыі і культуры.