На ўдзельнікаў Марша роўнасьці ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці напалі радыкалы, паведамляе карэспандэнт Настоящего времени. Праціўнікі руху закідалі ўдзельнікаў маршу яйкамі, пасьля заканчэньня акцыі некаторыя ўдзельнікі былі зьбітыя.
15 верасьня Папа Францішак павітаў абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні.
Украінская ўлада разглядае магчымасьць праекта па аб'яднаньні водных шляхоў ад Чорнага да Балтыйскага мора. Пра гэта прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук заявіў 14 верасьня ў ходзе штогадовай сустрэчы Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі (YES) «Шчасьце цяпер. Новыя падыходы для сьвету ў крызысе».
Былы прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік краіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе Леанід Кучма ў інтэрвію Associated Press выказаў асьцярогі, што лідэры Нямеччыны і Францыі будуць падштурхоўваць Украіну да саступак Расеі.
«Я шукаў дзе бацька. Гляджу: дзе прэзыдэнт? Вось гэта прэзыдэнт?»
Украінскі ўчастак ракі Прыпяць пакуль нельга выкарыстоўваць для суднаходзтва — навукоўцы выявілі небясьпечныя для здароўя людзей і навігацыі зоны.
У двух частках чарнобыльскай зоны трываюць пажары — з 11 верасьня на тэрыторыі паблізу сяла Новыя Сакалы Іванкаўскага раёну Кіеўскай вобласьці, і з 12 верасьня, паводле беларускага МНС — каля вёскі Ломыш Гомельскай вобласьці.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыятыву прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага аб датэрміновым роспуску Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Сярод вызваленых у рамках абмену зьняволеных паміж Кіевам і Масквой быў і Паўло Грыб — студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі, грамадзкі актывіст, які ва ўзросьце 19 гадоў быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі.
Кожны з 35 украінцаў, вызваленых 7 верасьня ў выніку ўкраінска-расейскага абмену ўкраінцаў, атрымае па 100 тысяч грыўняў (прыблізна па 4 тысячы даляраў) аднаразовай грашовай дапамогі.
Згодна з дакумэнтам, Вярхоўная Рада зможа зьняць кіраўніка дзяржавы з пасады толькі ў выпадку, калі той учыніць дзяржаўную здраду або іншае злачынства.
Андрэй Шупляк з прэс-службы Міністэрства замежных справаў Беларусі сказаў Свабодзе, што каментару да мясцовых выбараў у Крыме ня мае, а ці чакаць яго, не паведаміў. Толькі паўтарыў: «Камэнтару няма».
Вызваленыя падчас украінска-расейскага абмену рэжысэр Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка даюць першую прэс-канфэрэнцыю пасьля вяртаньня ва Ўкраіну з расейскага зьняволеньня.
А з талібамі спыніў мірныя перамовы.
Грамадзянін Украіны праз амаль 15 гадоў сваёй нібыта супрацы зь беларускімі спэцслужбамі прызнаўся ў шпіянажы на карысьць Беларусі.
Памочнік прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак, які вёў з расейскімі прадстаўнікамі перамовы аб абмене вязьнямі і затрыманымі асобамі, у інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» распавёў пра некаторыя падрабязнасьці гэтых перамоваў.
У Расеі і акупаваным Крыме знаходзяцца ў няволі яшчэ 110 грамадзянаў Украіны. Акрамя таго, паводле СБУ, яшчэ 227 украінцаў затрыманыя баевікамі з «расейскіх гібрыдных сілаў» на акупаванай частцы Данбасу.
Сярод вызваленых у рамках абмену зьняволеных паміж Кіевам і Масквой быў і Павел Грыб — студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі, грамадзкі актывіст, які ва ўзросьце 19 гадоў быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі.
З ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Ўладзіміра Зяленскага і Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта ў суботу паведаміла прэс-служба Крамля.
У Эўрапейскім зьвязе і Паўночнаатлянтычным альянсе віталі абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся раней 7 верасьня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля абмену зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй заявіў, што наступнымі этапамі мае быць таксама хуткае вызваленьне з-за расейскіх кратаў крымскіх татараў і заканчэньне вайны з Расеяй.
Сёньня сярод вызваленых у рамках абмену зьняволеных паміж Кіевам і Масквой быў і Павел Грыб — студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі, грамадзкі актывіст, які ва ўзросьце 19 гадоў быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі.
На абмен адгукнуўся, у прыватнасьці, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Вызваленьне вязьняў можа стварыць спрыяльную атмасфэру да ўрэгуляваньня, але ня больш за тое
Дзяржаўная пракуратура Нідэрляндаў просіць Расею выдаць падазраванага ў справе аб зьбітым «Боінгу» Ўладзіміра Цэмаха, які быў дастаўлены ў Расею ў рамках абмену зьняволенымі раніцай у суботу, 7 верасьня, паведамляе выданьне NU.nl.
У Кіеве і Маскве сёньня сустрэлі грамадзянаў Украіны і Расеі, вызваленых у выніку апэрацыі абмену зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй. Абодва бакі абмянялі па 35 чалавек. Сярод вызваленых — украінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў.
Пра магчымыя высновы і палітычныя наступствы абмену вязьнямі паміж Украінай і Расеяй у Праскім акцэнце разважаюць украінскія палітолягі Яўген Магда і Аляксандра Рэшмадзілава.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў загад аб памілаваньні 12 грамадзян Расеі. Яны дастаўлены ў пункт збору асоб, якія ўдзельнічаюць у абмене вязьнямі паміж Кіевам і Масквой. Аб гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў украінскі адвакат Валянцін Рыбін.
Новая ўлада Ўкраіны вызначыла праект па аднаўленьні воднага шляху ад Балтыйскага да Чорнага мора праз рэкі Віслу, Заходні Буг, Прыпяць і Дняпро як адзін з прыярытэтных інфраструктурных праектаў.
Ураджэнка Беларусі настаўніца Алена Лыс стала дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Яна перамагла 19 сваіх канкурэнтаў амаль на ўсіх выбарчых участках аднамандатнай выбарчай акругі ў Чарнаўцах. Свабода паразмаўляла з Аленай Лыс і даведалася, чым яна будзе займацца ва ўкраінскім парлямэнце.
Гэта першы крок на небясьпечным шляху. Ён неабавязкова выклікае наступныя, але пачынаецца менавіта з гэтага.
«Дастаткова складана было прымаць рашэньне па канкрэтных людзях, але падыходзім да фіналу», — сказаў Пуцін падчас пленарнай сэсіі Далёкаўсходняга эканамічнага форуму 5 верасьня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што дзейнасьць Вышэйшага антыкарупцыйнага суду мусіць канцэнтравацца на справах вышэйшых чыноўнікаў-карупцыянэраў.
Прачніцеся і выпіце кубак кавы. Ва Ўкраіне наладзілі вытворчасьць экалягічна чыстых аправаў — з арабікі і рабусты. (Відэа Reuters).
Служба бясьпекі Ўкраіны падазрае групу «Мотор Січ» (былога акцыянэра беларускага ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод») у падрыхтоўцы да дывэрсіі і дзяржаўнай здрады.
Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў звальненьне Віталя Клічко з пасады кіраўніка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наклаў вэта на закон, ухвалены папярэднім складам Вярхоўнай Рады аб увядзеньні прымусовай хімічнай кастрацыі асобаў, якія ўчынілі злачынствы супраць малалетніх, і асоб, якія не дасягнулі палавой сьпеласьці.
Вярхоўная Рада Ўкраіны папярэдне ўхваліла 7 законапраектаў аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю, якія дазволяць прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму павялічыць свой уплыў у працэсе ўхваленьня рашэньняў і кіраваньні краінай.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыяваныя прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім зьмены ў Канстытуцыю аб скасаваньні дэпутацкай недатыкальнасьці.
З Украінай «цалкам закрылі мяжу», як сказаў Лукашэнка? На момант публікацыі мяжа адкрытая, мяркуючы па сайце Памежнага камітэту, і раней мяжу не перакрывалі.
Гандаль са Злучанымі Штатамі ва ўсіх краінах-суседзях Беларусі быў ня толькі арытмэтычна большым за беларускі, але і складаў большую, чым у Беларусі, долю ў зьнешнегандлёвым абароце адпаведных краінаў
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў да 1 сьнежня прыняць законы аб легалізацыі азартных гульняў і здабычу бурштыну.
Ва ўкраінскіх крамах можна знайсьці прадукты зь беларускімі назвамі. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, ці яны папраўдзе беларускія і чаму ўкраінскія вытворцы ўжываюць беларускую мову і назвы ў брэндах сваёй прадукцыі.
Сустрэча Станіслава Зася ў Варшаве з Джонам Болтанам і кіраўнікамі радаў бясьпекі Ўкраіны і Польшчы — спосаб ціску Менску на Маскву.
Прэзыдэнт Украіны заявіў пра гатоўнасьць разблякаваць пошукавыя працы на тэрыторыі краіны з мэтай эксгумацыі польскіх ахвяр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і яе баявога крыла Украінскай паўстанцкай арміі. Гэтыя працы былі заблякаваныя пры Пятру Парашэнку.
Украінскія ўлады паведамілі 30 жніўня, што абмен зьяволенымі паміж Масквой і Кіевам адкладзены да пачатку верасьня. Чаму затрымліваецца абмен?
Дарожна-будаўнічы трэст № 2 Гомля выйграў тэндэр на будаўніцтва 6 кілямэтраў аб’язной дарогі вакол Роўна. Кошт працы 750 мільёнаў грыўняў (амаль 29,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце).
Пра гэта Радыё Свабода сказалі 30 жніўня крыніцы ва ўкраінскіх праваахоўных органах, камэнтуючы паведамленьні чыноўнікаў, што пераказваюцца ў сродках інфармацыі.
Загрузіць яшчэ