Расея заблякавала пастаўкі энэргетычнага вугалю ва Ўкраіну празь Беларусь. Гэтую інфармацыю агенцтву БелаПАН пацьвердзілі ў Міністэрстве энэргетыкі й вугальнай прамысловасьці Ўкраіны.
На сустрэчы ў Жытоміры кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны неаднойчы згадвалі Расею і некалькі разоў падкрэсьлівалі, што не зьбіраюцца «сябраваць супраць Пуціна».
Вынікі сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны абмяркоўваюць украінскі палітоляг Яўген Магда і аглядальнік беларускай службы нашага радыё Віталь Цыганкоў.
Расейскі адвакат Ільля Новікаў далучыўся да каманды абаронцаў былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі. Пра гэта паведаміла партыя Парашэнкі «Эўрапейская салідарнасьць».
«У вас ніколі не было праблемаў з тэрыторыяй Беларусі і зь Беларусьсю, вы ніколі іх ня будзеце мець», — запэўніў Лукашэнка.
Міністар транспарту і камунікацый Беларусі заяўляе, што для таго, каб канчаткова зацьвердзіць праект стварэньня трохбаковага воднага транспартнага шляху ад Балтыйскага да Чорнага мора праз Прыпяць, да абмеркаваньня далучаць эколягаў.
Дакладна, зразумела, ня ведаю. Мяркую, што пяройдуць на «ты». Паспрабую напісаць нешта ў жанры калегі Пілецкага. Ці адміністрацыі Трампа, якая апублікавала гутарку шэфа з Зяленскім
Нацыянальная паліцыя і Нацыянальная гвардыя працуюць ва ўзмоцненым складзе, таксама шмат спэцыяльнай аўтамабільнай тэхнікі праваахоўнікаў і карэтаў хуткай дапамогі.
На борце было 8 чалавек: 7 чальцоў экіпажу і адзін чалавек, які суправаджаў груз. Загінулі тры чалавекі, яшчэ трое параненыя, лёс дваіх невядомы.
Новазаводзкі раённы суд Чарнігава вызваліў з-пад варты грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыку, абвінавачанага ва Ўкраіне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць «нявызначанага дзяржаўнага органа Беларусі».
Эўрапейскі зьвяз падзяляе занепакоенасьць Рады Эўропы праз праект судовай рэформы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, паведаміў пасол ЭЗ ва Ўкраіне Маці Маасікас ў Twitter.
Міністар транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка заяўляе, што для таго, каб канчаткова зацьвердзіць праект стварэньня трохбаковага воднага транспартнага шляху ад Балтыйскага да Чорнага мора праз Прыпяць, да абмеркаваньня далучаць экалягічную грамадзкасьць.
Учора — сотні ў Кіеве, сёньня — тысячы па ўсёй Украіне.
Прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе ў справе мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе Дарка Оліфэр апублікавала тэкст ліста, падпісанага Леанідам Кучмам, у якім ёсьць і так званая «формула Штайнмаера».
Дэпутаты парлямэнта Нідэрляндаў хочуць ведаць, чаму Украіна не зачыніла паветраную прастору над усходам краіны падчас баявых дзеяньняў. Урад Нідэрляндаў не бачыць неабходнасьці ў расследаваньні, але не пярэчыць супраць збору фактаў — паведамляе Deutsche Welle.
Плянавае пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны сёньня затрымалася амаль на гадзіну — пасьля навінаў аб тым, што Ўкраіна пагадзілася на разьвядзеньне войскаў і правядзеньне выбараў на акупаванай частцы Данбасу паводле «формулы Штайнмаера».
Паўднёвы вайсковы акружны суд расейскага Растова-на-Доне 2 кастрычніка абвясьціў прысуд грамадзянскаму журналісту, блогеру з Крыма Нарыману Мэмэдзімінаву, якога абвінавацілі ў публічных закліках да тэрарызму.
Пяты прэзыдэнт Украіны і лідэр партыі «Эўрапейская салідарнасьць» Пятро Парашэнка заявіў, што пагадзіўшыся на так званую «формулу Штайнмаера», Украіна адраклася ад уласнай дарожнай карты выкананьня Менскіх пагадненьняў.
На плошчы Незалежнасьці, сабраліся некалькі соцень актывістаў. Некаторыя ўкраінскія нацыяналісты і прыхільнікі праварадыкальных сілаў у той вечар пікетавалі офіс прэзыдэнта.
Трохбаковая кантактная група па Ўкраіне ўзгадніла і падпісала ў Менску дакумэнт, які разьвівае так званую «формулу Штайнмаера». Дакумэнт прадугледжвае ўвядзеньне закона аб асаблівым статусе акупаванай часткі Данбаса пасьля правядзеньня там мясцовых выбараў, згодна з заканадаўствам Украіны.
Украіна пагадзілася на ўрэгуляваньне сытуацыі на Данбасе паводле прапанавага «нармандзкай чацьвёркай» пляну, вядомага як «формула Штайнмаера».
З 1 кастрычніка ўкраінскія манэты наміналам 1, 2 і 5 капеек ня будуць прымацца падчас аплаты за тавары і паслугі. Нацыянальны банк Украіны пачне выводзіць гэтыя манэты з абарачэньня, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.
У расейскіх гарадах зьявіліся знакі супраць вайны на Данбасе і анэксіі Крыма.
Размова, якая адбылася ў ліпені, апынулася ў цэнтры расьсьледаваньня аб імпічмэнце ў дачыненьні да Трампа.
Імя Ўолкера згадвалася ў скарзе крыніцы, якая паведаміла аб магчымых парушэньнях у адносінах Трампа з Украінай.
Аўтары адмысловай справаздачы ААН заклікаюць новага генэральнага пракурора і галоўнага вайсковага пракурора Ўкраіны неадкладна расьсьледаваць парушэньні правоў чалавека, учыненыя па абодва бакі лініі судакрананьня ў Данбасе
«Ва Ўкраіне большасьць не прымае ягоных прапаноў, бо Лукашэнка не аб’ектыўны саюзьнік і не самастойны гулец»
Ва Ўкраіне ідуць працэсы аб прыцягненьні да адказнасьці грамадзян, якія на пачатку 2014 году актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзеньні ва ўсходніх рэгіёнах краіны незаконных рэфэрэндумаў аб абвяшчэньні незалежнасьці так званых «Данецкай і Луганскай народных рэспублік».
На сустрэчу з Лукашэнкам прыехалі прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў «Укрінформ» і «Інтерфакс-Україна», тэлеканалаў «Україна», «112 Україна» і «1+1», газэты «Урядовий кур’єр».
У Нью-Ёрку 25 верасьня прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў і Ўкраіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага.
Грамадзянін Украіны, асуджаны днямі ў Кіеве на 9 гадоў пазбаўленьня волі за перадачу Расеі сакрэтнай інфармацыі, назваў адрасы ў Беларусі, дзе ён сустракаўся са сваім расейскім куратарам для перадачы зьвестак пра мадэрнізацыю і рамонт штурмавой авіяцыі Ўзброеных сілаў Украіны.
Беларуская кампанія «Белэнэрга» аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну і будзе ажыцьцяўляць іх да канца 2019 году. Трэйдэрам беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіне стала ТАА «Газопостачальна компанія „Нафтогаз України“», якая ўваходзіць у групу «Нафтагаз».
Дэлегацыя Вярхоўнай Рады Ўкраіны афіцыйна адмовілася прысутнічаць на восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня па 4 кастрычніка. Кіраўнік дэлегацыі Лізавета Ясько апублікавала ў Фэйсбуку тэкст заявы, які таксама разьмешчаны на сайце ўкраінскага парлямэнта.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які адседзеў больш за пяць гадоў у расейскай турме, дае вялікае інтэрвію сайту Радыё Свабода «Крым.Реалии».
Украінская дэлегацыя ня будзе ўдзельнічаць у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня да 4 кастрычніка.
Калегія судзьдзяў Дружкаўскага гарадзкога суду Данецкай вобласьці пачала разглядаць па сутнасьці справу грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Новікава.
15 верасьня каля 2000 прадстаўнікоў ЛГБТ і праваабаронцаў выйшлі з маршам на вуліцы Харкава — упершыню за ўсю гісторыю гораду ў ім адбыўся гей-парад.
Як сьцьвярджае паліцыя, нападнік «хацеў пагаварыць зь дзяўчынай» і, як мяркуюць зь візуальных прыкметаў і характару перамоваў, «быў пад дзеяньнем нейкіх рэчываў».
У Кіеве паліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў падарваць мэтрамост праз Дняпро. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на кіраўніка МУС Арсена Авакава.
У Кіеве невядомая асоба пагражае падарваць мост з тунэлям мэтро праз Дняпро. Злачынца выстраліў некалькі разоў. Пра гэта паведамляе сталічная ўкраінская паліцыя.
За час ягонай дзейнасьці зьнішчылі 2500 помнікаў Леніну і перайменавалі тысячы паселішчаў і вуліц.
Лідэр партыі «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктар Медзьвядчук атрымаў зь менскай філіі беларускага банку «Абсалютбанк» 2,347 мільёнаў грыўняў (крыху больш як 95 тысяч даляраў у эквіваленце).
Расейскае выданьне «Коммерсант» апублікавала інфармацыю пра зьмест праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі. Гэтую публікацыю мы папрасілі пракамэнтаваць Яўгена Мінчанку, расейскага палітоляга і паліттэхноляга.
Чым былі падзеі 1939 году для Заходняй Украіны: узьяднаньнем ці акупацыяй? Якім было месца Галічыны ў вялікай палітычнай гульні двух таталітарных рэжымаў? Што шакавала больш за ўсё жыхароў Заходняй Украіны?
Невядомыя ў ноч на 17 верасьня спалілі пад Кіевам дом экс-кіраўніцы Нацыянальнага банку Ўкраіны Валерыі Гонтаравай.
Раней заявы пра зброю з Украіны выглядалі як фэйк, ускосна абвяргаліся.
Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Багдан у інтэрв'ю ўкраінскай службе BBC заявіў, што на вядомым фотаздымку ён распавядаў прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму на вуха пра ідэю прапанаваць мэру Дняпра Барысу Філатаву заклад.
У Нежыне Чарнігаўскай вобласьці праваахоўныя органы расьсьледуюць крымінальную справу аб вытворчасьці «небясьпечнай прадукцыі, вырабленай у вялікіх аб’ёмах пад гандлёвымі маркамі беларускіх вытворцаў без адпаведных дазволаў і сэртыфікацыі».
На ўдзельнікаў Марша роўнасьці ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці напалі радыкалы, паведамляе карэспандэнт Настоящего времени. Праціўнікі руху закідалі ўдзельнікаў маршу яйкамі, пасьля заканчэньня акцыі некаторыя ўдзельнікі былі зьбітыя.
15 верасьня Папа Францішак павітаў абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні.
Загрузіць яшчэ