Ва ўкраінскіх крамах можна знайсьці прадукты зь беларускімі назвамі. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, ці яны папраўдзе беларускія і чаму ўкраінскія вытворцы ўжываюць беларускую мову і назвы ў брэндах сваёй прадукцыі.
Сустрэча Станіслава Зася ў Варшаве з Джонам Болтанам і кіраўнікамі радаў бясьпекі Ўкраіны і Польшчы — спосаб ціску Менску на Маскву.
Прэзыдэнт Украіны заявіў пра гатоўнасьць разблякаваць пошукавыя працы на тэрыторыі краіны з мэтай эксгумацыі польскіх ахвяр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і яе баявога крыла Украінскай паўстанцкай арміі. Гэтыя працы былі заблякаваныя пры Пятру Парашэнку.
Украінскія ўлады паведамілі 30 жніўня, што абмен зьяволенымі паміж Масквой і Кіевам адкладзены да пачатку верасьня. Чаму затрымліваецца абмен?
Дарожна-будаўнічы трэст № 2 Гомля выйграў тэндэр на будаўніцтва 6 кілямэтраў аб’язной дарогі вакол Роўна. Кошт працы 750 мільёнаў грыўняў (амаль 29,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце).
Пра гэта Радыё Свабода сказалі 30 жніўня крыніцы ва ўкраінскіх праваахоўных органах, камэнтуючы паведамленьні чыноўнікаў, што пераказваюцца ў сродках інфармацыі.
Афіцыйных пацьверджаньняў пакуль няма.
Вярхоўная рада Ўкраіны патрымала ўсе кандыдатуры, вылучаныя прэзыдэнтам у межах ягоных паўнамоцтваў на пасады кіраўнікоў Міністэрства абароны, Міністэрства замежных спраў і Службы бясьпекі Ўкраіны.
Пытаньне аб наданьні вайсковай дапамогі Ўкраіне з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі вырашаць бліжэйшым часам. Пра гэта заявіў журналістам дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, перадае БЕЛТА.
Упершыню за гісторыю незалежнасьці Ўкраіны ўрад ачоліць наймаладзейшы палітык — Аляксею Ганчаруку, якога сёньня Вярхоўная Рада зацьвердзіла на пасаду прэм’ер-міністра, 35 гадоў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны абрала сваім сьпікерам Дзьмітра Разумкова, які ў час прэзыдэнцкіх выбараў працаваў паліттэхнолягам Уладзіміра Зяленскага.
Прэсавая сакратар генэральнага пракурора Ўкраіны Ларыса Сарган напісала ў Фэйсбуку, што ўрад рыхтуецца да абмену вязьнямі з Расеяй у фармаце «35 на 35».
Раісу Багатырову, якая ў час прэзыдэнцтва Віктара Януковіча ачольвала Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, арыштавалі на 60 дзён паводле адпаведнага рашэньня Пячэрскага раённага суду Кіева.
Украіна вітае ўступленьне ЗША ў нармандзкі фармат, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША Джонам Болтанам у Кіеве.
Партыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народа» рыхтуе 465 паправак у Канстытуцыю краіны. Пра гэта заявіў прадстаўнік Зяленскага ў Вярхоўнай Радзе Руслан Стэфанчук. Аднак пра якія менавіта папраўках ідзе гаворка, ён не ўдакладніў.
Кіеўскі апэляцыйны суд у сераду адпусьціў з-пад варты кіраўніка ўкраінскага падразьдзяленьня расейскага дзяржаўнага агенцтва «РИА Новости» Кірылы Вышынскага.
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які прыляцеў у Кіеў пасьля саміту «Вялікай сямёркі» ў Біярыцы, даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода і тэлеканала «Настоящее время».
Прайшло сто дзён з таго часу, як Уладзімір Зяленскі стаў прэзыдэнтам Украіны.
Прэзыдэнты ЗША і Украіны — Дональд Трамп і Уладзімір Зеленскі — у бліжэйшым часе сустрэнуцца ў Варшаве. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве.
Прэзыдэнт Францыі Эммануэль Макрон абвясьціў аб тым, што ў наступным месяцы адбудуцца перамовы ў «нармандзкім фармаце» на найвышэйшым узроўні.
24 жніўня Ўкраіна адзначала 28 гадоў зь дня незалежнасьці. Замест ваеннага параду на галоўнай вуліцы сталіцы адбылося афіцыйнае Шэсьце годнасьці.
У анэксаваным Крыме размалявалі ў колеры дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны надпіс «Ялта» на бэтоннай стэле гатэлю «Ялта-Інтурыст».
«Шэсьце годнасьці», арганізаванае ўладамі, пачалося з прамовы Ўладзіміра Зяленскага. Пятро Парашэнка ў гэты час быў на цырымоніі ўшанаваньня памяці загінулых каля Міністэрства абароны Ўкраіны.
Дзяржаўная беларуская нафтавая кампанія наняла амэрыканскага лабіста, каб атрымаць ліцэнзію ад міністэрства фінансаў ЗША.
У цэнтры Кіева адкрылася выстава «Фактар свабоды», якая папулярызуе лідэраў нацыянальнай ідэі — гетмана Івана Мазэпу, лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэру і кіраўніка Дырэкторыі Ўкраінскай народнай рэспублікі Сямёна Пятлюру.
Улады Расеі і Ўкраіны папярэдне дамовіліся аб абмене 33 расейцаў на 33 украінцаў, паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на свае крыніцы.
«Богдан спрабуе вывучыць шматгадовы досьвед лідэра Беларусі і перадаць яго "Зэ-камандзе"», — іранізавалі журналісты.
Трох асуджаных ва Ўкраіне расейцаў Максіма Адзінцова, Аляксандра Баранава і Яўгена Мяфёдава павінны бліжэйшым часам абмяняць на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў няволі ў Расеі.
Праз падключэньне тэхнікі да сеціва, як сьцьвярджалася ў судзе, адбылося раскрыцьцё зьвестак пра фізычную абарону станцыі, а гэтая інфармацыя была дзяржаўнай таямніцай.
Беларускія спрэчкі пра Касьцюшку — наколькі яны ў сусьветным кантэксьце, ад амэрыканскіх спрэчак пра генэрала Лі да ўкраінскіх спрэчак пра Жукава? Ці ёсьць такія спрэчкі сьведчаньнем недабудаванасьці нацыяў? Ці магчымыя кампрамісы ў войнах за ідэнтычнасьць?
Упраўленьне Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Жытомірскай вобласьці расьсьледуе справу аб нібыта раскраданьні дзяржаўных грошай, выдзеленых на рамонт і будаўніцтва дарог падраднікам зь Берасьця — дарожна-будаўнічым трэстам № 4.
Грамадзянін Беларусі Артур Кандратовіч, затрыманы сёлета ў красавіку ва Ўкраіне і арыштаваны для экстрадыцыі ў Беларусь, вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.
Прадстаўніца пракуратуры зьвязвае гэта са справай супраць дырэктара Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро.
Нягледзячы на тое, што на афіцыйным узроўні Расея па-ранейшаму адмаўляе дачыненьне сваёй арміі да падзеяў на Данбасе, шматлікія фота і відэасьведчаньні ў інтэрнэце кажуць пра адваротнае.
Cуд у Чарнігаве арыштаваў намесьніка міністра ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Юрыя Грымчака на два месяцы з правам выйсьці пад заклад 6 мільёнаў грыўняў (каля 240 тысяч даляраў).
Па выніках першай паловы 2019 году Беларусь заняла трэцяе месца па абʼёмах закупак расейскага газу.
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны пачалі супраць кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Васіля Грыцака крымінальную справу па факце магчымага прыцягненьня да адказнасьці заведама невінаватай асобы.
Хто фармуе нацыянальны Пантэон? Ці можна прыкладаць да дзеячоў мінулага сёньняшнія ўяўленьні? Хто герой, а хто не — гэта пытаньне фактаў ці інтэрпрэтацыяў?
Жонка кажа, што чыноўніка затрымалі ўвечары 14 жніўня, калі ён выйшаў у краму.
Вада на возеры адышла ад берагоў на 60–80 мэтраў. Украінцы лічаць, што галоўная прычына праблем іх унікальнага возера — распрацоўка кар’еру ў Беларусі.
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Associated Press зьмяніла ў сваіх матэрыялах правапіс украінскай сталіцы з Kiev на Kyiv.
У Севераданецку, які пасьля акупацыі Луганску мае статус цэнтру Луганскай вобласьці, у рамках міжнароднага праекту «Музыка і дыялёг» адбылася прэм’ера твору беларускай кампазытаркі Вольгі Падгайскай «Прысутнасьць», прысьвечанага ахвярам усіх неабвешчаных войнаў.
Галоўны рэдактар расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў даў двухгадзіннае інтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону, у якім сярод іншага згадаў Беларусь.
Сьцьвярджаецца, што дыплямат атрымліваў сакрэтную інфармацыю ад завэрбаванага ў 2014 годзе грамадзяніна Ўкраіны.
«Стыль працы Офіса прэзыдэнта: са СМІ даведаўся пра прызначэньне і пра звальненьне з трохбаковай кантактнай групы ў Менску», — напісаў ён у Фэйсбуку.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі спрасьціў працэдуру атрыманьня грамадзянства Ўкраіны.
Украінец, абвінавачаны ў «дзяржаўнай здрадзе», пазьбег крымінальнай адказнасьці, бо добраахвотна зьвярнуўся ў Службу бясьпекі і назваў імя свайго вэрбавальніка ў Беларусі.
Экс-прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў 12 жніўня ў Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў. Допыт тычыцца магчымага ўхіленьня ад сплаты падаткаў у сувязі з набыцьцём тэлеканалу «Прямий».
Міністэрства замежных справаў Ізраілю паведаміла, што Нэтаньягу прыляціць у Кіеў 18 жніўня. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прыме ўдзел у цырымоніі памяці загінулых у Бабіным Яры.
Загрузіць яшчэ