Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Эўразьвяз і Малдова не прызналі расейскіх выбараў у Крыме. У Беларусі «камэнтару няма»


У Расеі 8 верасьня прайшоў «адзіны дзень выбараў» — у краіне адбылося некалькі дзясяткаў кампаніяў розных узроўняў, у тым ліку выбары губэрнатараў 16 рэгіёнаў і выбары ў Маскоўскую гарадзкую думу. Правялі выбары і ў акупаваным Расеяй украінскім Крыме.

Жыхары Крыму галасавалі за прадстаўнікоў у мясцовых органах улады і парлямэнце, утвораным Расеяй. Яўка, паводле афіцыйных зьвестак, склала 33%.

«Старая» пракуратура Крыму, якая працуе на тэрыторыі, падкантрольнай Украіне, заклікала жыхароў паўвострава не галасаваць на расейскіх выбарах, а афіцыйны Кіеў неаднаразова заяўляў пра незаконнасьць іх на анэксаванай тэрыторыі.

Шэраг прадстаўнікоў іншых краінаў заявіў пра непрызнаньне выбараў:

  • Амбасада ЗША ў Кіеве не прызнала вынікаў выбараў, якія правялі «акупацыйныя ўлады Расеі», і зноў асудзіла яе незаконныя дзеяньні, выказала падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
  • Прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне заявіла, што не прызнае выбараў у Крыме, як не прызнае і незаконную анэксію паўвострава Расеяй.
  • Асобную заяву выдала МЗС Нямеччыны, якое нагадала, што выбары на тэрыторыі Ўкраіны мусіць арганізоўваць Украіна.
  • Міністэрствы замежных справаў Літвы, Латвіі і Польшчы таксама заявілі, што не прызнаюць выбараў у Крыме, лічаць іх незаконнымі і падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
  • Да іх далучыліся МЗС Грузіі і МЗС Малдовы — таксама не прызналі вынікі крымскіх выбараў.

Андрэй Шупляк з прэс-службы Міністэрства замежных справаў Беларусі сказаў Свабодзе, што камэнтару да мясцовых выбараў у Крыме у беларускага замежнапалітычнага ведамства няма, а ці чакаецца, не сказаў. Толькі паўтарыў: «Камэнтару няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG