Былы прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік краіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе Леанід Кучма ў інтэрвію Associated Press выказаў асьцярогі, што лідэры Нямеччыны і Францыі будуць падштурхоўваць Украіну да саступак Расеі.
У прыватнасьці гаворка ідзе пра саступкі па пытаньні аб арганізацыі выбараў на кантраляваных сэпаратыстамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей.
«У мяне няма вялікай надзеі. Зяленскі будзе вельмі цяжка — ён будзе адзін супраць трох чалавек», — прыводзіць агенцтва словы Кучмы аб тым, што Ангела Меркель, Эманюэль Макрон і Уладзімір Пуцін разам будуць схіляць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага да кампрамісаў.
Па словах Кучмы, эўрапейскія партнэры ўжо просяць Зяленскага «выконваць усе пажаданьні Масквы». Кучма падкрэсьліў, што, на яго думку, выбары могуць быць праведзены толькі пасля вываду з Данбаса цяжкага ўзбраеньня і войскаў, а таксама пераходу мяжы з Расеяй пад кантроль украінскіх уладаў.
Зяленскі неаднаразова заяўляў, што яго мэта — дамагчыся мірнага ўрэгуляваньня на ўсходзе Ўкраіны ў бліжэйшы час. Пры гэтым ён падкрэсьліваў, што Ўкраіна не адмовіцца ад сваімі тэрыторыямі.