Лінкі ўнівэрсальнага доступу

35 украінцам, вызваленым з расейскіх турмаў, выплацяць па 4 тысячы даляраў


Людміла Дзянісава
Людміла Дзянісава

Кожны з 35 украінцаў, вызваленых 7 верасьня ў выніку ўкраінска-расейскага абмену ўкраінцаў, атрымае па 100 тысяч грыўняў (прыблізна па 4 тысячы даляраў) аднаразовай грашовай дапамогі. Гэта пацьвердзіла ўкраінская амбудсмэнка Людміла Дзянісава.

«Толькі што прыняла ўдзел у другім пасяджэньні кабінэту міністраў Украіны. Было прынята важнае рашэньне: кожны з 35 вызваленых украінскіх грамадзян атрымае аднаразовую грашовую выплату ў памеры 100 тысяч грыўняў. Адказным за выкананьне ўрадавага рашэньня зьяўляецца Міністэрства па справах вэтэранаў, часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб. Выплаты будуць ажыцьцяўляцца ва ўстаноўленым парадку», — напісала Дзянісава ў сваім Telegram-канале.

Раней Дзянісава казала, што крымчанам, якія вярнуліся ва Ўкраіну з расейскіх турмаў у выніку абмену, дадуць жыльлё ў Кіеве.

7 верасьня прайшоў абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй. Ва Ўкраіну былі вернутыя 24 марака, захопленыя ФСБ Расеі ўвосень 2018 году ў раёне Керчанскай пратокі, і яшчэ 11 зьняволеных украінскіх актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG