Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі і Пуцін пагаварылі па тэлефоне пра абмен зьняволенымі


З ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Ўладзіміра Зяленскага і Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта ў суботу паведаміла прэс-служба Крамля.

Суразмоўцы далі «пазытыўную ацэнку вызваленьню і перадачы ўтрымліваных ва Ўкраіне і ў Расеі асобаў.

«Акцэнтаваны перш за ўсё гуманітарны аспэкт гэтай акцыі, якая мае вялікае значэньне для нармалізацыі і аздараўленьня двухбаковых адносінаў », - гаворыцца ў паведамленьні.

Што да праблематыкі «ўнутрыўкраінскага ўрэгуляваньня» (так прэс-служба Крамля згадала пра канфлікт у Данбасе — РС), лідэры дзяржаваў падкрэсьлілі важнасьць захаваньня рэжыму спыненьня агню, а таксама пасьлядоўнага разьвядзеньня сіл і сродкаў на лініі судакрананьня суперных бакоў, адзначае прэс-служба.

Акрамя таго, прэзыдэнты дамовіліся аб далейшых кантактах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG