Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік Зяленскага распавёў пра падрабязнасьці перамоваў аб абмене


Сустрэча украінцаў у аэрапорце Кіева
Сустрэча украінцаў у аэрапорце Кіева

Памочнік прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак, які вёў з расейскімі прадстаўнікамі перамовы аб абмене вязьнямі і затрыманымі асобамі, у інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» распавёў пра некаторыя падрабязнасьці гэтых перамоваў.

Па словах Ярмака, падрыхтоўка да абмену пачалася пасьля тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Украіны і Расеі 7 жніўня. Былі створаныя рабочыя групы. Украінскую ўзначаліў Ярмак, а расейскую — віцэ-прэм’ер Дзьмітрый Козак.

Ярмак некалькі разоў падкрэсьліў «канструктыўны» характар перамоваў Пуціна і Зяленскага, а таксама ў рамках рабочых груп. На пытаньне аб тым, ці ўдзельнічаў ў працэсе абмену ўкраінскі апазыцыйны палітык, кум Уладзіміра Пуціна Віктар Медведчук, памочнік Зяленскага адказаў адмоўна, назваўшы ўсе заявы Медвядчука па гэтым пытаньні яго «асабістым піярам».

Па словах Ярмака, нейкія сілы ва Ўкраіне былі зацікаўлены ў зрыве абмену і за тыдзень да яго запусьцілі дэзінфармацыю ў прэсу. Але ён не ўдакладніў, што гэта за сілы. Усе буйныя палітычныя сілы, у тым ліку і апазыцыйныя Зяленскаму, віталі вызваленьне ўкраінскіх грамадзян.

Па словах Ярмака, імя Уладзіміра Цемаха, якога называюць адным з ключавых сьведак па справе аб катастрофе «Боінга» над Данбасам 17 ліпеня 2014 года, фігуравала ў кантэксьце абмену з самага пачатку. Памочнік Зяленскага пацьвердзіў словы прэзыдэнта аб тым, што вёў адносна Цемах перамовы з шэрагам эўрапейскіх лідэраў, а таксама што нідэрляндзкія сьледчыя да абмену змаглі яго дапытаць.

Па словах Ярмака, Зяленскі паставіў перад ім задачу рыхтаваць новы абмен з Расеяй. Паводле ацэнак, у Расеі і ў сэпаратыстаў Данбаса, якіх падтрымлівае Масква, утрымліваюцца яшчэ некалькі соцень грамадзян Украіны, у тым ліку арыштаваныя ў Крыме крымскія татары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG