Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы з Расеі, Беларусі і яшчэ 4 краінаў на вучэньнях «перамаглі» ўмоўнага праціўніка


Начальнік генштабу Ўзброеных сілаў РФ Валеры Герасімаў, прзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, міністар абароны РФ Сяргей Шайгу на вучэньнях «Каўказ-2020»
Начальнік генштабу Ўзброеных сілаў РФ Валеры Герасімаў, прзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, міністар абароны РФ Сяргей Шайгу на вучэньнях «Каўказ-2020»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пятніцу назіраў за асноўным эпізодам стратэгічных камандна-штабных вучэньняў «Каўказ-2020» на палігоне Капусьцін Яр у Астраханскай вобласьці.

У вучэньнях — адных з найбуйнейшых у Расеі за апошні час — бяруць удзел каля 80 тысяч расейскіх вайскоўцаў з Паўднёвай вайсковай акругі, а таксама каля тысячы вайскоўцаў з Армэніі, Беларусі, Ірану, Кітаю, М’янмы і Пакістану.

Войскі Расеі і гэтых краінаў у часе вучэньняў утварылі «кааліцыю» па барацьбе зь неназваным «праціўнікам». Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Расеі, «войскі кааліцыйнай групоўкі ў выніку правядзеньня контранаступальнай апэрацыі цалкам разграмілі групоўку войскаў праціўніка». Сьцьвярджаецца, што войскі кааліцыі «ажыцьцявілі масіраваны агнявы ўдар», а затым «атачылі сілы непрыяцеля».

Расея запрашала ўзяць удзел у вучэньнях большую колькасьць дзяржаваў, аднак шэраг зь іх адмовіліся. У прыватнасьці, на вучэньнях не было вайскоўцаў з Казахстану, Азэрбайджану, а таксама Індыі, якія адмовіліся незадоўга да пачатку вучэньняў.

За манэўрамі назіраў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. У самой Беларусі сёньня завяршаецца другі этап вучэньняў «Славянскае братэрства», у якіх удзельнічалі прынамсі 900 расейскіх вайскоўцаў. У Міністэрстве абароны РФ паведамілі, што пачаўся іх вывад у Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG