Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы паліттэхноляг Пуціна: Таемная інаўгурацыя — дэманстрацыя няўпэўненасьці ўлады ў самой сабе


Глеб Паўлоўскі
Глеб Паўлоўскі

Расейскі паліттэхноляг Глеб Паўлоўскі мяркуе, што Лукашэнка прадэманстраваў беларускаму грамадзтву няўпэўненасьць у сабе ў якасьці кіраўніка дзяржавы.

«Гэтай сваёй дзіўнай інаўгурацыяй, фармат якой стаў нечаканым нават для яго прыхільнікаў, Лукашэнка паказаў, што ў краіне існуюць два цэнтры ўплыву — улада і пратэстоўцы, і што значная частка насельніцтва беларускай сталіцы не ўспрымае яго як прэзыдэнта. Напэўна, цяжка ўявіць сабе больш наглядную дэманстрацыю няўпэўненасьці ўлады ў самой сабе, чым таемная інаўгурацыя. Гэта супярэчыць самому характару падобнага роду цырымоніі», — сказаў Паўлоўскі ў сераду «Інтэрфаксу».

Такі крок Лукашэнкі ўскосным чынам захоўвае напружанае становішча ў краіне, лічыць экспэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG