Тайная інаўгурацыя. Непрызнаньне легітымнасьці прэзыдэнта цывілізаваным сьветам. Катаваньні ў турмах і зьбіцьцё на вуліцах. Разгон пратэстоўцаў вадамётамі. Падаўленыя забастоўкі. Сотні палітвязьняў. Масавыя акцыі пратэсту па выходных. Рэальнасьць Беларусі пры кіраваньні Лукашэнкі і будучыня Расеі Пуціна пасьля абнуленьня? А наперадзе агульная «Заходняя Карэя»?
У эфіры расейскай Свабоды гэта абмяркоўваюць гісторык Андрэй Зубаў, журналісты Ігар Карней, Аляксандар Рыклін, Дзьмітрый Навоша і вядучы Міхаіл Сакалоў.