На афіцыйным сайце хакейнага клюбу «Дынама-Менск» зьявіліся відэаролікі, на якіх хакеісты каманды чытаюць творы клясыкаў беларускай паэзіі.
Беларуская паралімпійская зборная вярнулася дамоў з Рыё 22 верасьня. У нацыянальным аэрапорце «Менск» алімпійцаў сустрэлі тортам з дэкаратыўнымі мэдалямі, чырвона-зялёным сьцягам і расейскім трыкалёрам.
Хто падарыў паралімпійцам торт з расейскім сьцягам і чаму беларуская зборная забрала сабе квоты, якія вызваліліся ў выніку дыскваліфікацыі Расеі?
У Кіеве адбываецца VII Чэмпіянат сьвету па шматбор’і целаахоўнікаў «Бодзігард-2016». У ім бяруць удзел 18 каманд з сямі краін, у тым ліку і зь Беларусі, якая прадстаўленая камандай Службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі.
У Рыё-дэ-Жанэйра завяршыліся Паралімпійскія гульні. Беларусы ў выніковым пратаколе фінішавалі ў топ-20 — 19 месца з 10 мэдалямі (8 залатых, 2 бронзавыя).
У Рыё-дэ-Жанэйра завяршыліся Паралімпійскія гульні. Беларусы ў выніковым пратаколе фінішавалі ў першай дваццатцы — 19 месца з 10 мэдалямі (8 залатых, 2 бронзавыя).
Ён выйграў дыстанцыю на 100 мэтраў на сьпіне ў катэгорыі S13 (для слабавідушчых спартоўцаў) з сусьветным рэкордам — 56,68 сэкунды.
Вызвалены днямі са сьледчага ізалятару КДБ бізнэсовец Юры Чыж прыйшоў 17 верасьня на менскі стадыён «Трактар» на матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі «Дынама» Менск — «Граніт»
Беларус Ігар Бокі стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў, якія праходзяць у Рыё-дэ-Жанэйра, у плаваньні на дыстанцыі 100 м вольным стылем у катэгорыі S13.
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заклікаў Расею спыніць хакераў, якія раскрываюць дадзеныя аб ужываньні спартоўцамі з розных краін забароненых прэпаратаў.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) заявіла, што чарговую партыю ўцечкі са сваёй базы інфармацыі пра спартоўцаў зьвязвае з той жа расейскай групай кібершпіянажу, якая апублікавала канфідэнцыйную інфармацыю раней на гэтым тыдні.
Ён праплыў за 23,44 сэкунды, што блізка да ўсясьветнага рэкорду сярод паралімпійцаў — 23,2 сэкунды. Той рэкорд усталяваў сам Бокі на Чэмпіянаце сьвету ў Глазга ў 2015 годзе.
Паралімпіяда ў Рыё-дэ-Жанэйра пераваліла экватар, але і праз тыдзень публіка працягвае абмяркоўваць дэмарш «расейскага сьцяганосца» Андрэя Фомачкіна.
Сьледчы камітэт зафіксаваў прынамсі 4 матчы ў Першай і Найвышэйшай лігах, якія былі дамоўленыя. Цяпер па крымінальнай справе праходзяць 14 футбалістаў, два былыя футбалісты, адзін трэнэр і яшчэ адна асоба, якая арганізоўвала дамоўленыя матчы.
Надзвычайны кангрэс Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) у Атэнах выбраў сёньня сваім кіраўніком Аляксандра Чэфэрына, прэзыдэнта футбольнай асацыяцыі Славеніі.
Залатыя мэдалі ўзялі шпажыст Андрэй Праневіч і плывец Уладзімер Ізотаў.
Аматарскія футбольныя каманды Беларусі арганізуюць першы рэйтынгавы турнір, які ня мае аналягаў у Эўропе.
Беларускі плывец Ігар Бокі узяў золата на дыстанцыі ў 400 мэтраў вольным стылем. Гэта яго трэцяе золата ў Рыё (да таго былі ў 100 м батэрфляем і 200 м комплексу), таксама Бокі мае бронзу (100 м брасам).
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 11 верасьня заявіў, што вынас расейскага сьцяга на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра быў праявай «салідарнасьці і пратэсту супраць несправядлівасьці».
Дырэктар беларускага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэй Фомачкін, які пранёс на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё расейскі сьцяг, заявіў, што не шкадуе аб сваім учынку.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
У сувязі з палітычнай акцыяй зборнай Беларусі на Паралімпіядзе ў Рыё Свабода сабрала выпадкі ўмяшаньня палітыкі ў спорт на Алімпіядах і Паралімпіядах.
Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) пазбавіў акрэдытацыі яшчэ аднаго сябра беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Яго імя не называецца. Удакладняецца толькі, што гэта адзін з кіраўнікоў зборнай.
Члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра, атрымалася добра яго схаваць, бо перад выхадам на стадыён усе каманды праходзяць працэдуру надгляду, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Рыё 8 верасьня прэсавы сакратар Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) Крэйг Спэнс.
Неаднаразовы прызёр Алімпійскіх гульняў плыўчыха Аляксандра Герасіменя назвала сьмелым учынкам выхад прадстаўніка беларускай паралімпійскай дэлегацыі Андрэя Фомачкіна з расейскім сцягам на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды-2016.
Міжнародны Паралімпійскі камітэт скасаваў акрэдытацыю Андрэю Фомачкіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэс-службе камітэту.
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што пранос расейскага сьцяга беларускай дэлегацыяй на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё — гэта пазыцыя прэзыдэнта Беларусі, які салідарны з расейскімі спартсмэнамі.
Экс-міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў добра памятае Андрэя Фомачкіна, які працаваў у яго памочнікам. І ня верыць, што той мог учыніць «сьмелы пэрформанс» з уласнай ініцыятывы:
Беларуская каманда, выйшаўшы на цырымонію адкрыцьця Паралімпіяды з расейскім сьцягам, выставіла сябе ў непрывабным сьвятле перад міжнароднай супольнасьцю і цяпер павінна будзе панесьці суровае пакараньне.
«Не гатовы камэнтаваць гэта з пункту гледжаньня правілаў міжнароднага паралімпійскага руху. Але гэта ўчынак. Наш спартовец павёў сябе сур'ёзна, па-таварыску і па-мужчынску. Калі за такія ўчынкі трэба адказваць, будзем адказваць»
Беларускія інтэрнаўты пазналі ў чалавеку, які разам з паралімпійскай зборнай Беларусі нёс расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды, дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэя Фомачкіна.
Старшыня паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель пракамэнтаваў інцыдэнт на адкрыцьці Паралімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе беларускія спартоўцы прайшліся са сьцягам Расеі.
Беларускае міністэрства спорту і турызму пакуль не пачынала высьвятляць асобу чалавека, які нёс сьцяг Расеі на адкрыцьці Паралімпійскіх гульняў, вынікае са словаў прэс-сакратара Мінспорту.
Першы скандал з палітычнай афарбоўкай адбыўся на Паралімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра з удзелам беларускіх спартоўцаў.
Сёньня на стадыёне «Маракана» ў Рыё-дэ-Жанэйра пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў-2016. Больш за 4 тысячы атлетаў пазмагаюцца за ўзнагароды ў 22 дысцыплінах.
Галоўны трэнэр зборнай Беларусі па футболе выказаў спадзеў, што такая падтрымка працягнецца цягам усяго адборачнага цыклу. Аляксандар Хацкевіч назваў атмасфэру на «Барысаў-Арэне» падчас матчу Беларусь-Францыя вар’яцкай.
Зборная Беларусі па футболе стартавала ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 2018 году. Першым супернікам беларусаў на «Барысаў-Арэне» была каманда Францыі, фіналістка нядаўняга эўрапейскага першынства. Матч скончыўся ўнічыю - 0:0.
Сёньня зборная Беларусі па футболе стартуе ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 2018 году. Першым супернікам беларусаў на «Барысаў-Арэне» стане каманда Францыі, фіналістка нядаўняга эўрапейскага першынства.
У Беларусі 31 лядовы палац, а зборная па хакеі прапускае другія Алімпійскія гульні запар. У вырашальным паядынку за адзіную пуцёўку ў Паўднёвую Карэю ад групы D выхаванцы канадзкага спэцыяліста Дэйва Льюіса саступілі Славеніі.
Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі падала апэляцыю на яшчэ публічна не абвешчаную дыскваліфікацыю сваіх спартоўцаў — удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Пэкіне-2008 і Лёндане-2012.
Падчас закрытай сустрэчы кіраўніка футбольнага клюбу БАТЭ Анатоля Капскага з заўзятарамі было агучана, што ў будучым сэзоне прозьвішчы гульцоў на футболках будуць пісацца на беларускай мове.
4 верасьня ў лядовым комплексе «Менск-Арэна» хакейная зборная Беларусі правядзе заключны паядынак алімпійскай кваліфікацыі. У супрацьстаяньні з камандай Славеніі вырашыцца, ці паедуць выхаванцы канадзкага трэнэра Дэйва Льюіса на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году ў Паўднёвую Карэю.
Быць інвалідам у Беларусі — вялікае няшчасьце ў любым сэнсе. Спорт — рэдкая магчымасьць жыць адносна паўнавартасна і пры ўдалым зьбегу абставінаў нават прыстойна зарабляць.
Фэдэральны суд Швайцарыі адхіліў скаргу расейскіх паралімпійцаў на забарону ўдзельнічаць у Гульнях 2016 года ў Рыё-дэ-Жанэйра. Такім чынам, спартоўцы канчаткова адхіленыя ад спаборніцтваў у Бразыліі.
30 жніўня ва ўзросьце 74 гадоў памерла легенда чэхаславацкай спартовай гімнастыкі Вера Часлаўска.
Але праз магчымага моцнага суперніка ў 2021 годзе ўжо плянуе падаваць заяўку на 2022 год.
Рашэньне Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) і Спартовага арбітражнага суду (CAS) пра нядопуск Паралімпійскага камітэту Расеі (ПКР) да паралімпійскіх спаборніцтваў распаўсюджваецца і на зімовыя Гульні ў Паўднёвай Карэі, якія пройдуць у 2018 годзе.
Беларуская фэдэрацыя футболу прадставіла ўзоры прадукцыі для заўзятараў зборнай Беларусі.
Зімбабвійскі дыктатар абазваў спартсменаў пацукамі, якія дарэмна патрацілі ягоныя грошы.
Загрузіць яшчэ