Але праз магчымага моцнага суперніка ў 2021 годзе ўжо плянуе падаваць заяўку на 2022 год.
Рашэньне Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) і Спартовага арбітражнага суду (CAS) пра нядопуск Паралімпійскага камітэту Расеі (ПКР) да паралімпійскіх спаборніцтваў распаўсюджваецца і на зімовыя Гульні ў Паўднёвай Карэі, якія пройдуць у 2018 годзе.
Беларуская фэдэрацыя футболу прадставіла ўзоры прадукцыі для заўзятараў зборнай Беларусі.
Зімбабвійскі дыктатар абазваў спартсменаў пацукамі, якія дарэмна патрацілі ягоныя грошы.
Падчас уганараваньня ў Крамлі расейскіх спартоўцаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паабяцаў арганізаваць альтэрнатыўныя спаборніцтвы для паралімпійцаў, якіх за злоўжываньне допінгам адхілілі ў поўным складзе ад удзелу ў паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.
6 верасьня ў Рыё-дэ-Жанэйра пачнуцца летнія паралімпійскія гульні. Атлеты, якія прадстаўляюць інваспорт, традыцыйна выходзяць на старты неўзабаве пасьля таго, як завяршаюць свае спаборніцтвы алімпійцы.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў пастанову аб спыненьні добраахвотных унёскаў краіны ў бюджэт Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва.
Старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў беларускія спартоўцы панясуць сьцяг Беларусі.
Беларускія спартоўцы на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра будуць несьці беларускі і расейскі сьцягі.
Спартовы арбітражны суд не задаволіў апэляцыю Паралімпійскага камітэту Расеі адносна прыпыненьня яго дзейнасьці ў Міжнародным Паралімпійскім камітэце.
Зборная Беларусі паказала найгоршы вынік за ўсю гісторыю выступаў на летніх Алімпійскіх гульнях самастойнай камандай — на арэнах Рыё-дэ-Жанэйра агулам здабыта 9 мэдалёў.
Галоўны трэнэр па жаночай барацьбе ў зборнай Беларусі Алег Райхлін распавёў пра антураж і арганізацыю Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Максім Рыжаноў, кіраўнік беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра назваў выступ велагоншчыка Васіля Кірыенкі галоўным расчараваньнем.
Беларуская зборная заняла саракавое месца ў неафіцыйным мэдальным заліку XXXI летніх Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі зь 5 па 21 жніўня ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Ібрагім Саідаў стаў бронзавым прызэрам у вольнай барацьбе на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. У катэгорыі 125 кг ён перамог Левана Берынадзэ з Армэніі.
Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у фінальным заплыве на 500 м заваявалі бронзавы мэдаль.
Беларусь можа атрымаць мэдаль пэкінскай Алімпіяды-2008 з-за дыскваліфікацыі спартсмэнкі з Расеі
Кідальнік молату Іван Ціхан заваяваў срэбра Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра з вынікам 77,79 мэтра.
Чэмпіёнка Эўропы-2016 беларуска Марыя Мамашук (63 кг) у фінале алімпійскага турніру па вольнай барацьбе выйграла срэбны мэдаль.
У Беларусі ні рэгбі, ні яго адгалінаваньне ў выглядзе рэгбі-7 асаблівай папулярнасьцю пахваліцца ня могуць. Беларускі студэнт Міхась Лысюк апошнія два гады гуляў у буйных міжнародных турнірах з удзелам азіяцкіх камандаў.
Марыя Мамашук выйшла ў фінал вольнай барацьбы ў катэгорыі 63 кг.
Чэмпіёнка Эўропы-2016 беларуска Марыя Мамашук і трохразовая чэмпіёнка сьвету Васіліса Марзалюк выйшлі ў паўфінал Алімпіяды па вольнай барацьбе.
Бронзавая мэдалістка Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала стан спраў з маладымі талентамі ў плаваньні, і, сярод іншага, пракамэнтавала некаторыя трэнды ў разьвіцьці сучасных кампутарных гульняў.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка спрачаюцца пра тое, што лепей — глядзець беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра ці лавіць пакемонаў.
Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай, якая не змагла выйсьці ў фінал на дыстанцыі 100 мэтраў з бар’ерамі на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра, напісала ў Фэйсбуку, што не зьбіраецца сканчваць кар’еру.
Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай не змагла выйсьці ў фінал на дыстанцыі 100 мэтраў з бар’ерамі на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ Жанэйра.
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра заваявала бронзавы мэдаль, сустрэлася з працоўным калектывам «Беларусбанку». Яна рэклямны твар гэтай фінансавай установы.
Заняпад шэрагу дысцыплінаў, якія яшчэ ня так даўно былі візытоўкамі беларускага спорту, прывёў да таго, што асобныя каманды на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра цалкам сфармаваныя зь легіянэраў.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) Тамаш Аян заявіў, што зборныя Расеі, Казахстана і Беларусі з-за антыдопінгавых парушэньняў будуць дыскваліфікаваныя на адзін год пасьля Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Пяты алімпійскі мэдаль у скарбонку зборнай Беларусі паклаў напярэдадні Джавід Гамзатаў — прадстаўнік грэка-рымскага дужаньня. Ці можна бронзавую ўзнагароду аднаго са шматлікіх натуралізаваных замежнікаў лічыць беларускай?
Галоўны трэнэр зборнай Беларусі па барацьбе Ігар Пятрэнка пракамэнтаваў для карэспандэнта pressball.by паражэньне Джавіда Газматава ад ўкраінца Жана Беленюка ў паўфінале Алімпіяды ў Рыё.
Казаскі цяжкаатлет Аляксандр Зайчыкаў заваяваў бронзавы мэдаль у вагавай катэгорыі да 105 кг з сумай 416 кг.
У сувязі зь недахопам сродкаў на правядзеньне Паралімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйру арганізатары баяцца, што ня змогуць пакрыць ня толькі выдаткі атлетаў на дарогу.
У адраснай кнізе мабільніка Samsung Galaxy S7 edge будзе асабісты кантакт батутыста, а таксама яго асабістыя фатаздымкі, зробленыя ў Рыё.
Чалец зборнай Беларусі па грэцка-рымскім дужаньні Джавід Гамзатаў здабыў бронзавы мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Спартоўка лічыць узлом яе ўліковага запісу ў базе дадзеных WADA спробай вызначыць дакладнае месца пражываньня яе сям’і ў ЗША.
Цэлы россып алімпійскіх узнагародаў, здабыты беларусамі пасьля безвыніковага першага тыдня ў ролі статыстаў, дадаў аптымізму заўзятарам. Ці зможа скарбонка зборнай Беларусі папоўніцца яшчэ?
Дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) пад кіраўніцтвам Гі Канівэ пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да чыноўнікаў Міністэрства спорту РФ.
Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак замкнула пяцёрку лепшых на маратонскай дыстанцыі на Алімпіядзе — 2016.
Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сілы часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах, што практычна выключае яго ўдзел у Алімпійскіх Гульнях-2016.
Аляксандра Герасіменя фінішавала трэцяй на дыстанцыі 50 м вольным стылем і стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Гэта трэці алімпійскі мэдаль Беларусі ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Віцяблянін Уладзіслаў Ганчароў заваяваў золата ў скачках на батуце на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Гэта першы залаты мэдаль Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2016.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA выказала трывогу ў сувязі з узломам акаўнту расейскай спартоўкі.
На Алімпіядзе ў Рыё Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем, паведамляе БелаПАН.
20-гадовая цяжкаатлетка Дар'я Навумава ў катэгорыі да 75 кг заваявала срэбраны мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Гэта першая ўзнагарода Беларусі на сёлетніх Алімпійскіх гульнях.
Якія ўрокі скандалу з дамоўленымі матчамі ў беларускім футболе?
Зборная Беларусі працягвае ставіць антырэкорды на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра. За прамінулы тыдзень ушчыльную да п’едэсталу наблізіўся толькі майстар настольнага тэнісу Ўладзімер Самсонаў, які прыкра саступіў у барацьбе за бронзу.
На Алімпіядзе ў Рыё беларус Уладзімер Самсонаў саступіў у матчы за трэцяе месца на турніры па настольным тэнісе японцу Дзюну Мізутані зь лікам 1:4.
Загрузіць яшчэ