Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба Лукашэнкі: расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды — гэта пазыцыя прэзыдэнта


Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што пранос расейскага сьцяга беларускай дэлегацыяй на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё — гэта пазыцыя прэзыдэнта Беларусі, які салідарны з расейскімі спартсмэнамі.

«Вынас сьцяга падчас цырымоніі адкрыцьця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым ня менш я хачу падкрэсьліць, што гэта пазыцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазыцыя прэзыдэнта краіны і прэзыдэнта нашага Паралімпійскага камітэту. Мы салідарныя з расейскімі паралімпійцамі», — сказала Эйсмант.

Паводле яе слоў, самыя вялікія пытаньні ў сытуацыі з расейскімі паралімпійцамі выклікае тое, што ніхто не прад’явіў доказаў прымяненьня імі допінгу.

«Калі яны гавораць пра допінг, мы катэгарычна супраць допінгу, але ніводнага факту па паралімпійцах, якія б ужывалі допінг і якіх адхілілі ад удзелу, прад’яўлена не было. А людзі, для якіх спорт — гэта больш чым спорт, былі ад Паралімпіяды адхіленыя. Вось гэта наша дзяржаўная пазыцыя і пазыцыя прэзыдэнта нашай краіны», — сказала прэс-сакратар Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG